У прыходзе адбылася чарговая працоўная нарада

4 мая 2018 года прыход святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба з працоўным візітам наведалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Краўцоў Уладзімір Васільевіч і старшыня Гродзенскага гарвыканкама Гой Мячыслаў Браніслававіч.

Падчас сустрэчы настаяцель прыхода протаіярэй Аляксандр Балоннікаў і адказныя асобы азнаёмілі кіраўнікоў вобласці і горада з ходам работ па добраўпарадкаванні знешняга і ўнутранага вобліку храма і прылеглай тэрыторыі.

Пасля агляду храма адбылася нарада, на якой былі вызначаны прыярытэтныя дзеянні і тэрміны выканання работ.

//orthos.org  Мікалай БАЙДА