Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква

КаложаКаложа

Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква - адзіны захаваны ў г. Гродна храм XII стагоддзя. Храм названы ў гонар  гарадзенскіх удзельных князёў Барыса і Глеба. Хутчэй за ўсё, ініцыятарамі яго пабудовы маглі быць альбо яны самі, альбо іх бацька - Усевалад (Усеваладка) Давыдавіч, праўнук кіеўскага князя Яраслава Мудрага, прапраўнук вялікага кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды.


Каложская царква – з'яўляецца выдатным ўзорам старажытнарускага дойлідства і падцвярджае існаванне на Гродзеншчыне самастойнай архітэктурна-мастацкай школы. Будынак адносіцца да шасціслуповых трохапсідных храмаў крыжовакупальнай сістэмы. Ягоныя сцены параўнальна тонкія, апорныя слупы маюць круглае сячэнне, дзякуючы чаму ўнутраная прастора храма здаецца прасторнай пры незначных памерах ягонага плана. Памяншэнне сяччэнняў нясучых канструкцый стала магчымым дзякуючы выкарыстанню ў скляпеннях і верхніх частках сцен керамічных гаршкоў-галаснікоў. Кладка сцен царквы выраблена з тонкай плітняковай цэглы-плінфы. Для архітэктурных дэталей выкарыстана разнастайная фасонная цэгла.

Найбольшую цікавасць маюць фасады царквы: яны расчленены вертыкальнымі цягамі-лапаткамі ступеньчатага профілю. Паверхня сцен дэкаравана ўстаўкамі неапрацаваных і паліраваных рознакаляровых валуноў і маёлікавых пліт разнастайнай афарбоўкі. У размяшчэнні рознакаляровай маёлікі і камянёў назіраецца пэўная сіметрыя, яле не строгая, дзякуючы чаму фасады атрымалі яшчэ большую маляўнічасць: яны нібы інкруставаны каштоўнымі камянямі.

Гэтая царква вядомая многім беларусам як Каложская. Яна будавалася, хутчэй за ўсё, як манастырская, чым і тлумачыцца яе аддаленае месцазнаходжанне ад горада на незаселенай пляцоўцы  урочышча Калажань (назва «калажань, коложень» абазначае месца, дзе бьюць шматлікія крыніцы), якое свята ўшаноўвалася мясцовымі паганцамі.

Дакладны час узнікнення манастыра пры Каложскім храме не вядомы. Мяркуецца, што праваслаўны манастыр быў заснаваны пры царкве ў 1480 г., а архімандрыя - з 1500 г. У 1635 г. на сойме праваслаўны манастыр на Каложы был аддадзены ўніятам, а ў 1697 г. перададзены віленскім базыліянам і іх брацтву. У 1701 - 1709 гадах становішча манастыра было настолькі сумным, што для пакупкі хлеба браціі прыходзілася закладаць царкоўнае начынне.

У 1839 г. Каложскі манастыр был зноў пераўтвораны ў праваслаўны, а ў 1842 годзе ўзведзены ў ступень 2-га класа.

Вялікай небяспекай для Каложскага храма на працягу некалькіх стагоддзяў служылі войны. Царква і манастыр неаднаразова спустошваліся і аднаўляліся. Сляды рамонтаў XV, XVI, XVII, XVIII стст. можна адсачыць па сценах Каложы. Але сапраўдным бедствам для Каложы стаў Нёман, чыі воды пастаянна падмывалі пясчаную гару, на якой стаяла царква. З 1738 года захаваўся падрабязны вопіс базыліянскага манастыра на Каложы, складзены архімандрытам Ігнаціем (Кульчынскім), у якім маюцца звесткі аб тым, што бераг Нёмана падышоў ушчыльную да храма і патрабуе ўмацавання. Захады, якія прымаліся,  не давалі вынікаў. Калі на супрацьлеглым беразе лесапрамысловец дзеля патрэб свайго прадпрыемства збудаваў плаціну, рэчышча Нёмана змянілася, я ягоныя воды рынулі ў бок Каложы. У 1853 годзе ў ноч з 1 на 2 красавіка ўся паўднёвая і частка заходняй сцяны будынка старажытнай царквы разам са столлю абрынуліся, толькі дах нейкім цудам утрымаўся на кроквах.

Пасля стыхійнага бедства 1853 г. неаднакроць прапанаваліся праекты па рэстаўрацыі Барыса-Глебскай царквы. Рэстаўрацыйныя работы пачаліся толькі ў 1894 г. За гэты час храм перажыў яшчэ два апоўзня - 1864 и 1889 гг. З 1896 па 1906 гг. были праведзены работы па ўмацаванні берага, узвядзенню відавай пляцоўкі і драўляных сценаў і даха храма. У 1906 г. адбылося асвячэнне адноўленага храма.

У 1904 г. узнікла пытанне аб поўным аднаўленні Каложскай царквы ў першапачатковым выглядзе. Былі праведзены даследчыя работы, складзены праект рэстаўрацыі. У 1910 г. былі праведзены падрыхтоўчыя работы. Але рэстаўрацыйныя работы прыпыніла Першая сусветная вайна.

За савецкім часам Каложская царква была зачынена для богаслужэнняў, а ў 1948 г. перададзена гісторыка-археалагічнаму музею. Побач мясцовыя ўлады адкрылі парк для народных гулянняў.

У 1967 г. Замкавая гара і Каложскі храм былі аб'яўленыя Гісторыка-археалагічным запаведнікам. У 1977 г. храм стаў філіялам Рэспубліканскага музея атэізма і рэлігіі.

На пачатку 80-х гг. пасля правядзення некаторых рэстаўрацыйных работ храм стаў «музейным экспанатам». І толькі на пачатку 90-х гг. XX в. Свята-Барыса-Глебская царква была вернута Праваслаўнай Царкве.

иерей Владимир Борисевич


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)