Гістарычныя аповеды. Аповед шосты. Галоўная святыня Каложскага храма

Абраз Божае Маці КаложскіАбраз Божае Маці КаложскіУ Свята-Барыса-Глебскім храме са старажытных часоў захоўвалася цудатворная ікона Божай Маці. На працягу стагоддзяў ад абраза, які моцна шанаваўся мясцовымі жыхарамі, адбывалася мноства ацаленняў. Аднак у гады Першай Сусветнай вайны цудатворны абраз Каложскай Божай Маці (альбо Калажанскай, як яе таксама называлі ў пачатку XX стагоддзя) знік і яго месцазнаходжанне па сённяшні дзень невядома. Сёння мы паспрабуем даведацца пра гісторыю з’яўлення і шанавання абраза.

Дакладны час з'яўлення іконы невядомы, але архімандрыт манастыра на Каложы Ігнат Кульчынскі у сваім «Інвентары», датаваным 1738 годам, згадвае пра яе, як ужо ўшанаванаю. Архімандрыт так апісвае святыню: «В нем (галоўным алтары – заўв. аўт.) небольшой образ Пресвятой Девы в резной позолоченной раме. Образ этот, величиною в четвертушку обыкновенной писчей бумаги, писан на холсте, наклеенном на деревянную доску. Риза иконы серебрянная, местами вызолоченная. Две маленькия “koronki” (короны, или венцы) серебрянныя вызолоченныя, с 12-ю чешскими драгоценными камнями.

Все это обрамлено бисерными узорами. Перед образом две разноцветныя занавески с розовою оборкою и большая занавесь из тафты кармазиннаго цвета.

[В боковом алтаре – заўв. аўт.] … изображения Пресв. Девы и Св. Иоанна Евангелиста, в малых черных рамках под стеклом, с двустворчатыми дверцами. На одной дверце изображен Св. Иосафат, а на другой – Св. Казимир; оба в серебрянных резных одеждах, местами вызолоченных. Нужно заметить, что в этих рамах прежде был помещен образ Пресв. Девы, который теперь находится в главном алтаре, как о том упомянуто выше.

Старики говорят, что этот образ в черных рамах, с изображениями своих патронов – Св. Иосафата и Св. Казимира, носил всегда при себе какой то нищий. Перед смертию, вдохновенный видением, он отдал образ в дар Коложской церкви и пожелал при ней быть погребенным».

Па сцвярджэнню мастацтвазнаўцаў, абраз верагодна быў напісаны ў пачатку XVII стагоддзя, магчыма па замове настаяцеля ў Супрасльскім манастыры. Па характары жывапісу абраз з'яўляўся не цалкам дакладнай копіяй Віленскай Адзігітрыі, прынесенай у Вільню з Масковіі дачкой вялікага князя Івана III Аленай Іванаўнай, калі яна ў канцы XV стагоддзя ўступіла ў шлюб з вялікім князем Літоўскім Аляксандрам Ягелончыкам.

Існуе яшчэ адзін малавядомы факт, які ўскосна паказвае на час стварэння цудатворнай іконы. На Жыровіцкай кангрэгацыі 1661 года гродзенскія уніяты паведамлялі аб тым, што абраз N. Panny cudowney Grodzieńskiey быў аддадзены на часовае захоўванне айцам бернардынам, паколькі царква уніятаў была спаленая маскоўскім войскам падчас вайны Рускай дзяржавы з Рэччу Паспалітай. Ці не пра Калажанскіабраз ідзе гаворка? Бо, як вядома, Каложскі манастыр быў аддадзены уніятам ў пачатку XVII стагоддзя. Калі гэта так, то ікона Маці Божай Каложскай ужо не толькі існававалаў пачатку 1660-х гадоў, але і шанавалася як цудатворная.

Уносіць некаторыя супярэчнасці даволі падрабязнае апісанне абраза, апублікаванае ў «Гродненском православно-церковном календаре на 1899 год». Дарэчы, першая фатаграфія абраза, дзякуючы якой сёння і вядома як выглядаў арыгінал, была апублікавана менавіта ў гэтым выданні. Звернемся ж да фактаў: «В этой церкви (гаворка ідзе пра манастырскую царкву Свята-Барыса-Глебскага мужчынскага манастыра, які з 1854 года размяшчаўся ў новых памяшканнях; падрабязней пра гэта ніжэй - заўв. аўт.), подле царских врат с левой стороны помещается почитаемая всем окрестным населением за чудотворную св. икона Богородицы Коложская, бывшая до 1854 года на Коложе и оттуда вместе с перемещением монастырскаго церковнослужения в этот храм торжественно перенесенная. Историческое происхождение этой св. иконы неизвестно, – относят же ее по характеру ея живописи, к XVII веку. Она писана на медной дске вышиною 5, шириною 4 вершка, – вмещена в кипарисовую доску вышиною 9, шириною 8 вершков, – риза на ней серебропозлащенная 84 пробы, венцы украшены 14 гранатами, вставленными в серебряныя гнезда, венцы и поля чеканные, – на полях искусно тонким резцом вырезаны ветхозаветныя прообразовательныя изображения, относящияся к лицу Богоматери – 8 и между ними 8 камней – 2 граната, 5 сердоликов и агат – в серебряных же гнездах, – на св. иконе и около нея по полю множество разных привесок, – вся обрамлена гранатами с золотыми крупными зернами – до 45 на цепочке. Все вставлено в деревянныя с резными украшениями рамы озолоченныя и вмещается в медный озолоченный киот за стеклом и внутренним замком, – дверка киота для богомольцев отворяется. Киот съиздавна, еще при бытности на Коложе, вставлен в покрытую малиновым бархатом дску, вышиною 2 аршина 6 вершков, шириною аршин с вершком, в озолоченных рамах. Дска по бархату украшена золоченою резьбой и множеством привесок фигур разных частей человеческаго тела – до 50. Пред этою св. иконой по пятницам за повечерием после вечерни совершается чинопоследование акафиста архиерейским церковнослужением и вообще соборне монастырскою братией, – причем, обыкновенно, бывает значительное количество усердных богомольцев. Лик Пресвятой Богородицы представляет замечательно умиленно, сердечно-состраждущий вид, какой едвали на иной какой либо иконе можно встретить, как и воспроизвести живописью, – равно и Лик Спасителя, держимаго Ею на левой руке Ея, – оба лика оттенены румянцем, жизненно рдеющим. О происхождении сей св. иконы в отношении помещения ея в Борисо-Глебской обители передается, что ее всегда носил с собою некий нищий, который однажды получил во сне повеление поставить ее в Гродненскую Коложскую церковь и как только это повеление исполнил, тотчас там умер».

Апісанні абраза маюць істотныя разыходжанні. З апісання 1890 года, надрукаванага ў кнізе П. Батюшкова «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края» вынікае, што «написана она (ікона – заўв. аўт.) на полотне, наклеенном на доску», а паводле другога апісання, якое было апублікавана ў «Гродненском православно-церковном календаре на 1899 год», ікона «… писана на медной дске [и] вмещена в кипарисовую доску». Аўтары не былі зацікаўлены ў прадастаўленні ілжывай інфармацыі, таму застаецца таямніцай, як сталі магчымымі такія істотныя рознагалоссі ў апісанні цудатворнага абраза... Магчымая версія – у адным з апісанняў гаворка ідзе пра спіс цудатворнага абраза, бо дакладна вядома аб іх існаванні, аднак ні адзін з аўтараў не згадвае пра гэта.

Калі для гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў апісанні іконы адыгрываюць даволі істотную ролю, то для простых вернікаў гэта не мае колькі-небудзь важнага значэння. Абраз быў цудотворны і ў манастырскай хроніцы запісваліся факты цудоўных вылячэнняў. Але ў смутныя часы ліхалецця Першай Сусветнай, эвакуацыі манастырскай маёмасці ўглыб імперыі і прыходу бальшавікоў да ўлады, якія абвясцілі рэлігію «опіўмам для народа», манастырскія дакументы (як і сама ікона) былі страчаны. Да нашых дзён кола гісторыі данесла толькі адно дакументальна зафіксаванае вылячэнне хворага, дзякуючы абразу Божай Маці Каложскай, якое было апублікавана ў  «Гродненском православно-церковном календаре на 1899 год». Яно апісваецца наступным чынам: «Из благодатных же воздествий от сей св. иконы в последнее время отмечается в монастырской летописи следующее с сообщения о сем самого получившаго оное: «В великий пост 1889 года, на четвертой седмице предполагал я отговеть и приобщиться св. Христовых таин, сообщает в письме г. П. С., но не исполнил этого намерения частию по служебным обстоятельствам, а больше по мысли, что успею сделать это и на следующей неделе. Посещая же богослужение в первые три дня пятой седмицы, я чувствовал небольшую боль в левой ноге. Боль эта постепенно усиливалась и в четверг я с большим трудом мог простоять вечерню и часть утрени, – а конца служения совсем не в состоянии был ожидать, почему и оставил церковь. Дома я поспешил лечь в постель, с величайшим усилием освободив больную ногу от обуви. Напрасно возлагал я надежду на лекарства, находившияся под рукою: ломота в ноге была нестерпима. После проведенной без сна ночи на следующий день я чувствовал упадок сил, хотя боль в ноге несколько уменьшилась. Глубоко сожалея, что на неопределенное время лишалс я возможности исполнить великий долг христианина, я решился, не взирая на болезнь, довести свое намерение до конца: во чтобы то ни стало выслушать вечернее богослужение в Борисоглебском монастыре, исповедываться там и на другой день – в субботу – приступить ко св. причащению. В пятницу на вечернем бдении в церкви монастыря читали канон и акафист великой похвалы Божией Матери. Служение было продолжительно. Стоя в церкви, я боялся пошевелиться, чтобы не вызвать движением новых сильнейших мучений в ноге. Богослужение кончилось, Молящиеся стали прикладываться к св. иконе Божией Матери, поднимаясь по двум ступеням приставленной для сего случая лесенки. Одна дама в торопях, упала со ступенек на пол. Это обстоятельство привело меня в смущение. Если люди, думал я, с здоровыми ногами падают, то как же я доберусь с больною ногой и сподоблюсь милости Божией – приложиться к св. чудотворной иконе. Горя желанием последовать общему примеру, я, призывая на помощь силу Божию, с трудом дошел до ступенек, ведущих к лику Богоматери. Все последующее произошло для меня как во сне. Опомнился я только на прежнем месте, дойдя до него как бы не сам, свободно, без малейшей боли в ноге. Я пришел домой вполне здоровым, пройдя разстояние более версты. Минуло с того памятнаго для меня дня 3 года. Болезнь более не возвращалась. Кассир Гродн. губ. казн. надв. сов. П. Гр. См.»…

З часоў свайго з'яўлення цудатворны абраз Божай Маці Каложскай нязменна захоўваўся ў старажытным Свята-Барыса-Глебскім храме. Аднак з-за аварыйнага стану храма восенню 1845 ён быў запячатаны, а набажэнствы сталі праводзіць ў часовай царкве, наладжанай у пакоях настаяцеля манастыра. Верагодней за ўсё, абраз быў перанесены туды ж. Пасля трагічных падзей вясны 1853 года, калі ў Нёман абрынуліся паўднёвая і частка заходняй сцен царквы, казаць аб вяртанні святыні ў старажытны храм і зусім стала немагчыма. У 1854 годзе пасля дзесяцігоддзя бюракратычнай цяганіны і неаднаразовых зваротаў духавенства да ўлад, манастыру святых Барыса і Глеба былі выдзелены новыя памяшканні – з гэтага часу абіцель размяшчалася ў закрытым ўладамі жаночым каталіцкім кляштары бернардынак. Да верасня 1854 былі практычна завершаны рамонт і рэканструкцыя новых памяшканняў манастыра і 2 кастрычніка таго ж года была адслужана апошняя літургія ў часовым храме, пасля якой манахі адправіліся хросным ходам з цудадзейным Каложскім абразам Божай Маці на новае месца свайго служэння. Абраз атрымаў новае месца, дзе размяшчаўся крыху больш за 60 гадоў да свайго знікнення.

Пасля дабудовы драўлянай сцяны ў старажытнай Каложы ў 1897 годзе і аднаўлення у храме набажэнстваў, і ім размяшчаўся спіс цудатворнай Каложскай іконы. Вось якое апісанне захавалася ва ўжо вядомым чытачу «Гродненском православно-церковном календаре на 1899 год»: «Над царскими вратами спускающийся на шнурах образ Пресвятыя Богородицы Коложский, в парчевой золотой ризе, обильно украшенный разными разноцветными украшениями от благочестиваго усердия Марии Викторовны Зенькович самолично, бывший прежде над храмовым большим образом святых Бориса и Глеба при существовании часовни 1872 года (да аднаўлення Каложскай царквы ў яе старадаўніх мурах на працягу з 1872 па 1896 год дзейнічала капліца – заўв. аўт.)».

У пачатку XX стагоддзя было вырашана ўсталяваць пэўныя дні малітоўнага ўшанавання абраза Божай Маці Каложскай. 28 красавіка 1908 г. адбыўся сход духавенства горада Гродна па пытанні аб усталяванні дня ўсенароднага ўшанавання Каложскай іконы Маці Божай. На ім было прызнана «желательным и необходимым установить торжество это навсегда и совершение такового приурочить ко дню 11 мая с тем, чтобы совершалось оно в первое воскресенье после 11 мая, если последнее число не будет падать на воскресный день». Быў складзены парадак святкавання, якое было вельмі ўрачыстым. Пастанова была выкладзена ў адмысловым пратаколе, які быў зацверджаны рэзалюцыяй Прэасвяшчэннага Міхаіла, епіскапа Гродзенскага і Брэсцкага.

Згодна з пратаколам, «торжество совершается в Кафедральном соборе (Гаворка ідзе пра ўзарваны па загаду мясцовых уладаў у 1961 годзе Сафійскі сабор. Сёння на яго месцы размешчаны гарадскі сквер і ўсталяваны памятны знак - заўв. аўт.), куда Чудотворная икона Божией Матери переносится из Борисо-Глебского монастыря накануне торжества во время всенощной, причем, крестный ход исходит из собора во время, положенное для литии. По возвращении к собору, назначенный священник произнесет проповедь, и затем следует продолжение всенощного бдения. В день торжества к Литургии прибывают к Кафедральному собору крестные ходы из ближайших приходов (Вертелишки, Поречье, Пригодичи, Житомля, Деречинок, Индура, Лаша, Кузница и Новый Двор). … Божественная литургия совершается Архиерейским служением. … По окончании Божественной литургии следует общий крестный ход из Кафедрального собора к древней Коложской церкви. По пути присоединяется крестный ход из Александро-Невской церкви (царква была разбурана ў 1938 годзе па загаду польскіх ўлад. Размяшчалася на плошчы Тызенгаўза - заўв. аўт.), у которой один из священников произносит поучение. По прибытии к Коложской церкви перед храмом отслужен будет молебен Божией Матери (на приготовленном помосте для духовенства). По окончанию молебна один из священников произносит поучение».

Дзень памяці Каложскай іконы Божай Маці сапраўды шанаваўся ўсёй губерняй. Так, у 1910 годзе у свяце ўдзельнічалі архіепіскап Міхаіл (Ермакоў) у саслужэнні 35 святароў, каля 15 тысяч багамольцаў і 8 хросных хадоў з суседніх прыходаў.

Неўзабаве пачалася Першая сусветная вайна. З першых дзён вайны, ў ліпені-жніўні 1914 года ўзнікла небяспека акупацыі горада кайзераўскімі войскамі. Протасправітар рускай арміі, а. Георгі Шавельскі, які ўдзельнічаў у якасці палкавога святара ў бітвах Першай Сусветнай вайны, так успамінаў пра падзеі, якія адбываліся ў Гродна ў гэты час: “8 сентября 1914 г. в г. Гродно я долго беседовал со своим земляком, комендантом Гродненской крепости, генералом от инфантерии М. Н. Кайгородовым. Ужасные минуты переживали мы после объявления войны, — рассказывал он мне, — крепость наша тогда еще не была закончена. Недостроенные форты стояли без орудий (Потом орудия были привезены из Осовца и Ивангорода (крепостей). В момент объявления войны граница против крепости и сама крепость охранялись всего тремя полками 26-й пехотной дивизии, одним полком 43-й дивизии и 26-й артиллерийской бригадой, — это была вся наша сила. Два полка стояли на самой границе, два — позади ее. А против этой крошечной силы стояли три или четыре немецких корпуса. Что им стоило опрокинуть нас и идти триумфальным маршем на Гродно и дальше. Ужас охватил население Гродно. 20-го июля, в 4 часа дня, Гродненский архиепископ Михаил с духовенством служил на площади молебен перед вынесенной на площадь святыней города Гродно — Коложанской иконой Божьей матери. Собрался весь город. Стон стоял от рыданий толпы... В этот вечер Вильгельм повернул свои корпуса на Францию. Гродно было спасено”.

Абраз Божае Маці КаложскіАбраз Божае Маці Каложскі14 лістапада 1914 года імператар Мікалай II разам са сваёй сям'ёй наведаў горад Гродна і Гродзенскую крэпасць. У час наведвання Сафійскага сабора імператар з імператрыцай і іх дачкі былі падведзены архіепіскапам Міхаілам да цудатворнай іконы Калажанскай Божай Маці. Цар Мікалай з сям'ёй прачыталі малітву перад іконай, пасля чаго архіпастар паднёс імператару «мастацка выкананую копію гэтага святога абраза». 

Наступіў 1915 год і фронт няўмольна набліжаўся да горада. Многія культурныя каштоўнасці былі вывезены ў цэнтральныя губерні Расіі, далей ад лініі фронту. Неўзабаве ў горад прыйшлі немцы на доўгія тры гады. З таго часу ніхто дакладна і не ведае, куды знік цудатворны абраз. Захаваліся толькі адрывістыя звесткі, што ў пачатку 1930-х гадоў абраз знаходзіўся ў Румянцаўскім музеі г. Масквы. Ці так гэта было ў рэчаіснасці, ці гэта быў проста падобны абраз Божай Маці, сёння сказаць немагчыма. Супрацоўнікі правапераемніка Румянцаўскага музея, які быў расфармаваны пасля Вялікай Айчыннай вайны – Пушкінскага музея на запыты гродзенскіх святароў у пачатку XXI стагоддзя адказалі, што такі “экспанат” у спісах не лічыцца. А магчыма, ікона пазбегла эвакуацыі і па гэты дзень беражліва захоўваецца ў адной з набожных гродзенскіх сем'яў?

Сучасны спіс Каложскага абраза Божае МаціСучасны спіс Каложскага абраза Божае МаціСёння у Каложскім храме захоўваецца некалькі спісаў цудатворнага абраза, аднак энтузіясты і прыхаджане Свята-Барыса-Глебскай царквы не губляюць надзеі знайсці арыгінал абраза.

 

 

 

 

Даведка

  • Кармазінны колер - цёмна-чырвоны колер
  • Казімір і Іасафат кананізаваныя Каталіцкай царквой, ушаноўваюцца рыма-каталікамі і грэка-каталікамі.
  • Бернардыны – каталіцкі манаскі ордэн, які з’явіўся ў Горадне каля 1494 года. На сённяшні дзень пабернардзінскі касцёл Знаходкі святога Крыжа, які быў пабудаваны ў 1596-1600 гадах, з'яўляецца старэйшым каталіцкім храмам у горадзе.
  • Кангрэгацыя - 1. сход; 2. каталіцкая рэлігійная арганізацыя, непасрэдна звязаная з якім-небудзь манаскім ордэнам і якая складаецца з святароў і вернікаў.
  • 1 вяршок = 4.44500 см
  • 1 аршын = 71.12 см

А. П.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)