Гродназнаўства. Барысаглебская царква

Адзін з варыянтаў рэканструкцыіАдзін з варыянтаў рэканструкцыіАдзіным помнікам, які дае найбольш поўнае ўяўленне аб асаблівасцях гродзенскай школы дойлідства, з'яўляецца царква Барыса і Глеба. Уладзімір Караткевіч гэты цудоўны помнік беларускага дойлідства назваў «вясёлка Каложы». Назву «Каложская» гэты храм атрымаў ад назвы прыгарада Пскова Каложа, жыхары якога былі захоплены ў палон Вітаўтам у 1405 г. і паселены бліз царквы. Царкву заклаў на тэрыторыі аднаго з гродзенскіх пасадаў у пачатку 80-х гадоў XII ст. гродзенскі князь Мсціслаў Усеваладавіч у гонар святых заступнікаў, памерлых братоў Барыса і Глеба.

Пры ўзвядзенні царквы былі ўлічаны ўсе памылкі, дапушчаныя пры будаўніцтве папярэдніх збудаванняў Гародні. Падмуркі закладаліся на глыбіню паўтара метра.У муроўцы сцен выкарыстаны шліфаваныя камяні меншых памераў. Царква захавала ранейшую шасціслуповую трохапсідную планіроўку. Унутраная прастора храма здавалася болышай дзякуючы ўпершыню выкарыстаным тут круглым слупам.

 Былі ўдасканалены і ўскладнены некаторыя архітэктурныя дэталі. Звычайныя хоры дапаўняліся бакавымі, да якіх вялі дзве лесвіцы, схаваныя ў тоўшчы сцен. Уся ніжняя частка сцен, свабодная ад галаснікоў,Галаснік з Барысаглебскай царквыГаласнік з Барысаглебскай царквы прарэзана дэкаратыўнымі нішамі. Падлога храма была ўпрыгожана рознакаляровым дываном з маёлікавых плітак. Змяніўся і знешні выгляд царквы. У адрозненне Ніжняй і Прачысцінскай цэркваў, што былі пабудаваны ў Горадні, Барысаглебская царква мае тры выступаючыя паўцыркулярныя апсіды. Больш складана ўпрыгожаны фасад, багата аздоблены вонкавыя сцены дэкаратыўнымі маёлікавымі пліткамі,Фрагмент дэкору паўночнай сцяныФрагмент дэкору паўночнай сцяны  якія добра спалучаліся з ўстаўкамі з невялікіх рознакаляровых камянёў. Яе таксама вылучаюць абпаленая чырвоная плінфа, белая цамянка, прыродны колер ка мянёў, блішчастыя маёлікавыя пліткі, якія ззялі на сонцы і надавалі царкве святочны выгляд і прыгажосць. Час не пашкадаваў Барысаглебскую царкву. З прычыны шматлікіх крыжацкіх навал і войнаў абваліліся купал і скляпенні царквы. У выніку вясновых паводкаў 1853 і 1889 гадоў абвалілася ў Нёман паўднёвая сцяна з апсідай і частка заходняй. Пазней страчаныя часткі муроў былі заменены лёгкімі драўлянымі і пакрыты звычайным дахам. У такім выглядзе царква захавалася да нашых дзён, не страціўшы сваёй прыгажосці.


"Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада", Вроцлаў (Польшча) 2012

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)