Хор быў заснаваны ў 2002 годзе і складаецца з маладых студэнтаў і выпускнікоў музычных устаноў Гродна. Калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест» Гродзенскай епархіі, дзе двойчы рабіўся лаўрэатам. У 2005 годзе хор стаў лаўрэатам Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў у Мінску. Рэгент хора – Іна Каспяровіч.