Каложа сёння

З 1991 года Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царкваў горадзе Гродна зноў з’яўляецца дзеючым храмам, які жыве паўнавартасным прыхадскім жыццём. У ім адпраўляюцца богаслужэнні і царкоўныя Таінствы, узносіцца малітва «аб Богахаванай краіне нашай», «аб горадзе гэтым і што вераю жывуць у ім». У гэтым месцы, што асвечана малітвай да Госпада, якая гучыць тут з XII стагоддзя, атрымліваюць благаславенне ў Таінстве вянчання на сумеснае жыццё сужэнскія пары, а затым прыносяць сваіх дзетак для прыняцця Таінства хрышчэння. Сюды спяшаюцца жыхары горада над Нёманам дзелявылячэння сваіх душ і сэрцаў благадаццю Божай.

На дадзены момант клір храма складаецца з трох свяшчэннаслужыцеляў: настаяцель – протаіерэй Аляксандр БАЛОННІКАЎ, протаіерэй Георгій РОЙ, іерэй Ігар ДАНІЛЬЧЫК і дыякан Уладзімір ЮЗВА. Клірыкі Каложскай царквы вядуць актыўную місіянерскую і катэхізатарскую дзейнасць, займаюцца сацыяльным служэннем. Яны рэгулярна прымаюць удзелу навукова-практычных канферэнцыях, круглых сталах, педагагічных семінарах абласнога, рэспубліканскагаі міжнароднага значэння, якія праводзяццаў ВНУ і іншых навучальных установах як горада Гродна, так і за яго межамі; праводзяць экскурсіі па старадаўняй Каложы для шматлікіх наведвальнікаў і паломнікаў; выступаюць з лекцыямі перад школьнікамі, студэнтамі, педагогамі і псіхолагамі, ваеннаслужачымі і супрацоўнікамі праваахоўных органаў, медыцынскімі работнікамі.

Пры храме дзейнічае нядзельная школа, існуе Барысаглебскае брацтва, якое апекуе гарадскую клінічную бальніцу №1 і Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.

Сапраўдным упрыгожваннем храма і богаслужэнняў, якія адпраўляюцца ў ім,з’яўляецца царкоўны хор, які неаднаразова станавіўся лаўрэатам і прызёрам Міжнароднага фестываля праваслаўных песнапенняў Гродзенскай епархіі «Каложскі благавест».


PDF

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)