У Каложу дастаўлены абраз святой праведнай Анны

Сустрэча абраза святой праведнай АнныСустрэча абраза святой праведнай Анны25 ліпеня 2015 года ў Каложскі Свята-Барыса-Глебскі храм са Святой Гары Афон прыбыў спіс цудатворнага абраза святой праведнай Анны, маці Прасвятой Багародзіцы. На сустрэчу вобразу святой выйшлі святары і прыхаджане. Абраз урачыста пранеслі ў царкву і ўсклалі на цэнтральным аналоі.

Настаяцель протаіярэй Аляксандр Балоннікаў павіншаваў прыход са святам - са з'яўленнем ў Каложскай царкве яшчэ адной святыні. Ён адзначыў, что сённяшні дзень і гэтыя падзеі - усё гэта робіцца Госпадам, але праз высілкі, руплівасць і старанне людзей. Настаяцель прывітаў і падзякаваў гасцям, чыімі намаганнямі абраз быў дастаўлены ў Каложскі храм. Пасля віншавальнай прамовы пачалося нядзельнае вячэрняе богаслужэнне, пасля якога быў адслужаны малебен праведнай Анне.