Каложскі цудатворны абраз Багародзіцы. Сціслы гістарычны нарыс

Старадаўні цудатворны Каложскі абраз Божай МаціСтарадаўні цудатворны Каложскі абраз Божай Маці

Адной з святых цудатворных абразоў, якімі Маці Божая благаславіла Беларускую зямлю, з’яўляецца цудатворны абраз Божай Маці «Каложская», якая з’яўлялася Апякункай і Заступніцай Гродзенскага краю. Гэты святы абраз знаходзіўся ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве г. Гродна і лічыўся цудатворным не толькі мясцовым насельніцтвам, але нават і далёка за межамі гэтага краю.

Гэты цудатворны абраз размяшчаўся спярша побач з Царскімі дзвярыма з левага боку ў самім Каложскім храме, але 3 кастрычніка 1854 г. яна была з урачыстым хросным ходам перанесена ў новаўстроены і асвечаны храм, таму што ў ноч на 2 красавіка 1853 года паўднёвая і частка заходняй сцяны Каложскай царквы абрынуліся.

Гістарычнае паходжанне гэтага абраза невядомае, але існуе паданне аб ягоным з’яўленні.

«Кажуць старыя людзі, што нейкі ўбогі заўсёды насіў з сабой, па абеце, гэты абраз Прасвятой Багародзіцы. З набліжэннем смерці, ва ўяўленні яму было обвешчана, каб ён абраз гэты змясціў у Каложскай царкве, што і было ім выканана, і сам ён выказаў жаданне быць пахаваным каля гэтай царквы». Паходжанне і з’яўленне цудатворнага «Каложскага» абраза адносіцца да канца ХVII – пачатку ХVIII стагоддзяў.

Цудатворны абраз уяўляў сабой копію Віленскага абраза Адзігітрыі. У 1908 г. была ўстаноўлена пастаянная дата для ўсенароднага малітвеннага ўшанавання найстарадаўнейшай святыні ў першую нядзелю пасля 24 траўня ці 24 траўня, калі гэта нядзеля. У свой час гэта была вялікая ўрачыстасць. Гэтак, у 1910 г. у «Каложскім» свяце ўдзельнічалі архіеп. Міхаіл (Ермакоў) у суслужэнні 35 свяшчэннаслужыцеляў, пры зборы да 15 тысяч багамольцаў і 8 хросных хадоў з суседніх прыходаў.

Сучасны спіс Каложскага абараза Божай МаціСучасны спіс Каложскага абараза Божай МаціНа працягу ўсяго часу, пачынаючы з ХVII стагоддзя, ад цудатворнага абраза адбывалася шмат вылячэняў. З усіх канцоў краіны і з-за мяжы незупыннаю плынню да цудатворнага абраза прыязджалі людзі ўсялякіх саслоўяў і з самымі разнастайнымі немачамі: апанаваныя злым духам і сляпыя, разбітыя паралічом і хваробамі канечнасцяў. Пра шматлікія вылячэнні сведчылі прывешванні - срэбныя і залатыя фігуркі розных частак чалавечага цела, каторыя ў знак удзячнасці пакідаліся людзьмі, што атрымалі вылячэнне.

Шмат вылячэнняў было дакументальна зарэгістравана ў царкве, але гэтыя дакументы ў сувязі з 1-ай Сусветнай вайной, падчас адступлення расійскай арміі і масавай эвакуацыі насельніцтва ўглыб Расійскай імперыі, былі вывезеныя і месцазнаходжанне іх цяпер невядомае, як і невядомае сапраўднае месцазнаходжанне святога абраза «Каложскага», які разам з іншымі святынямі быў вывезены падчас эвакуацыі. Пасля заканчэння 1-ай Сусветнай вайны абраз вернуты так і не быў, а ў годы рэвалюцыі быў згублены і ягоныя пошукі на працягу многіх гадоў не прынеслі поспехаў.

Цяпер у Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве знаходзіцца спіс гэтага цудатворнага Каложскага абраза Божай Маці.

Іерэй Уладзімір Барысевіч