Абраз святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла Беластоцкага з часцінкай мошчаўСвяты мучанік дзіцятка Гаўрыіл нарадзіўся 20 сакавіка 1684 года ў вёсцы Звяркі, што знаходзіцца недалёка ад места Заблудаў Гродзенскага павета. Бацькі ягоныя Пятро і Настасся Гоўдзель свята і непарушна захоўвалі праваслаўную веру, якую перанялі ад продкаў, не гледзячы на ўсе ўціскі, якія зазнавалі тады беларусы, якія не жадалі прымаць царкоўную унію. Іхні сын быў ахрышчаны і выхаваны ў правілах святога Праваслаўя.