Свята сям'і ў Каложскім прыходзе "Загавіны на Ражджэственскі пост" (АНОНС)

"Загавіны на Ражджэственскі пост""Загавіны на Ражджэственскі пост"27 лістапада ў 18.00 у двары прыходскага дома Каложскай царквы адбудзецца сямейнае свята.

Запрашаем сем'і з дзецьмі прыхаджан Каложскай царквы узяць удзел у святкаванні.

У праграме свята:

  • Малебен перад пачаткам Ражджэственскага посту ў дамавым храме Каложскай іконы Божае Маці.
  • Майстар-клас па кавальстве. Усе жадаючыя могуць выпрабаваць сябе ў ролі каваля.
  • Анімацыйная праграма для дзяцей і дарослых.
  • Народныя песні ў выкананні хора.

Падрабязней...

Епіскап Якуцкі і Ленскі Раман узначаліў Літургію ў Каложскім храме

16 лістапада 2014 года епіскап Якуцкі і Ленскі Раман ўзначаліў Літургію ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве. Пасля заканчэння службы настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў сардэчна падзякаваў Уладыку Раману за малітвы за калажанаў і ўсю Царкву. «Я ўпэўнены, што Беларусь з усімі яе людзьмі, з той дабрынёй, уласцівай беларусам застанецца любоўю ў Вашым сэрцы», – адзначыў айцец Аляксандр і падарыў на памяць архіпастыру Якуціі Каложскі абраз Божае Маці. Размова епіскапа Якуцкага і Ленскага Рамана з вернікамі і духавенствам працягнулася за гарбатай ў трапезнай зале  Каложскага прыходскага комплекса, дзе архіпастыр распавёў пра жыццё праваслаўных ў Якуціі і адказаў на шматлікія пытанні.

Падрабязней...

Вандроўка ў Жыровіцы

Ля магілы Ларысы ГеніюшЛя магілы Ларысы Геніюш7 лістапада маладыя прыхаджане разам з айцом Георгіем Роем здзейснілі краязнаўчую вандроўку па маршруце Гродна-Зельва-Сынкавічы-Слонім-Жыровіцы. Ездзіць па родным краі і знаёміцца з яго гісторыяй і культурай становіцца добрай традыцыяй у Каложскім прыходзе. Падарожжа пачалося з наведвання ў Зельве магілы вядомай беларускай патрыёткі і паэтэсы Ларысы Геніюш. Затым калажане пабывалі ў сярэднявечным храме-крэпасці святога Архангела Міхаіла ў Сынкавічах і ў горадзе Слоніме, які захаваў нямала помнікаў гісторыі і архітэктуры. Канечным пунктам вандроўкі стаў цэнтр праваслаўя на заходнебеларускіх землях – Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр. У манастыры падчас падрабязнай экскурсіі вандроўнікі азнаёміліся з яго гісторыяй, пацалавалі цудадзейны Жыровіцкі абраз Божае Маці, наведалі крыніцу і манастырскую ферму.

Фотаздымкі з падарожжа.

Падрабязней...

Епіскап Абухаўскі узначаліў Літургію ў Каложскім храме

9 лістапада 2014 года познюю Літургію ў Свята-Барыса-Глебскім храме ўзначаліў епіскап Абухаўскі і вікарый Кіеўскай епархіі Іона, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Украінскай Праваслаўнай Царквы. Уладыка Іона прыняў удзел у Міжнародным інтэлектуальным форуме праваслаўнай моладзі "Quo Vadis?", які прайшоў 7-9 лістапада ў Гродне і сабраў рабятаў з Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Ягоным завяршэннем стала сумеснае богаслужэнне прыхаджан і ўдельнікаў форума ў Каложскай царкве.

Падрабязней...

Пераход у цёплы храм

Сёння, у дзень памяці Казанскай іконы Божае Маці, адбыўся хрэсны ход са Свята-Барыса-Глебскага храма ў храм Каложскай іконы Божае Маці, што азначае, што з гэтага часу ў прыходзе ўсе ранішнія і вячэрнія богаслужэнні, акрамя нядзельнай позняй літургіі, якая будзе праходзіць ў Каложскай царкве, будуць адпраўляцца ў цёплым храме.

Малебен на пачатак навучальнага года

Малебен перад пачаткам навучальнага годаМалебен перад пачаткам навучальнага годаУ нядзелю 31 жніўня напярэдадні Дня ведаў у нашым прыходзе былі адслужаны малебны на пачатак навучальнага года. Прыйшлі памаліцца, каб Гасподзь адарыў стараннасцю, руплівасцю і працавітасцю ў навучанні, шкаляры розных узростаў - ад тых, хто ідзе ў дзіцячы сад, да студэнтаў ВНУ. Протаіерэй Георгій Рой паразмаўляў з юнымі ўдзельнікамі малебна і параіў ім змагацца з "галоўным ворагам навучання" - лянотай.

Падрабязней...

Дапамога дзецям у падрыхтоўцы да школы

У дзень Успення Божае Маці ў Свята-Барыса-Глебскам храме г. Гродна былі падведзены вынікі дабрачыннай акцыі па сборы сродкаў на набыццё школьных і пісьмовых прыналежнасцей для вучняў з малазабяспечаных и сацыяльна небяспечных сем'яў. На ахвяраванні прыхаджан былі ўкамплектаваны 15 школьных ранцаў і выданы 10 сертыфікатаў на суму па 300 тысяч беларускіх рублёў на набыццё канцылярскіх тавараў.

Падрабязней...

Свята Успення Прасвятой Багародзіцы ў нашым прыходзе

Успенне Прасвятой Багародзіцы (Абраз XVI ст.)Успенне Прасвятой Багародзіцы (Абраз XVI ст.)28 жніўня (15 жніўня па старым стылі) праваслаўныя хрысціяне адзначаюць апошняе ў гэтым годзе згодна з царкоўным календаром двунадзясятае свята – Успенне Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень Царква ўспамінае зямную смерць Божай Маці – падзея, адначасова сумная, паколькі гэта дзень заканчэння жыццёвага шляху на зямлі Дзевы Марыі, і радасная, таму што гэта дзень злучэння Яе з Сынам.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)