Свята Праабражэння Гасподняга ў нашым прыходзе


Асвячэнне пладоўАсвячэнне пладоў19 жніўня праваслаўныя вернікі адзначылі свята Праабражэння Гасподняга. Вось ужо дзве тысячы гадоў хрысціяне ўспамінаюць цуд, які адбыўся на гары Фавор, калі вучні Хрыста Пётр, Якаў і Іаан сталі сведкамі Праабражэння Збавіцеля. Па народнай традыцыі ў гэты дзень асвячаюцца садавіна і гародніна новага ўраджаю, таму другая назва свята – Яблычны Спас. Чын асвячэння пладоў прайшоў і ў Свята-Барыса-Глебскім (Каложскім) храме. Пасля святочнай Літургіі, якую ўзначаліў госць з Растова-на-Доне протаіерэй Валерый Валашчук, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў асвяціў плады вернікаў, што выклікала шчырую радасць у самых маленькіх прыхаджанаў Каложскай царквы. Пра гэта наш фотарэпартаж.

Падрабязней...

Гістарычныя аповеды. Аповед сёмы. Чаму Свята-Барыса-Глебская царква завецца Каложскай

Шматлікім гарадзенцам Свята-Барыса-Глебскі храм вядомы як «Каложскі», «Калажанскі» або проста «Каложа». Наш храм – адзін з нямногіх у горадзе, які мае другую назву, якая настолькі прыжылася да царквы, што сёння гэты тапонім нават папулярней асноўнай назвы, і вельмі часта людзі так і кажуць: «Пайду ў Каложу» альбо «Пакажы гасцям нашага горада Каложу». Тапонім даў назву аднайменнай вуліцы горада і парку, які папулярны сярод гараджан. Але не многія ведаюць, што ж азначае гэтая назва, якая сыходзіць каранямі ў глыбокую старажытнасць. Сёння чытачы пазнаёмяцца з асноўнымі версіямі паходжання тапоніма «Каложскі».

Падрабязней...

6 жніўня - памяць мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба, у Св. Хрышчэнні Рамана і Давіда

Віншуем усіх са святам - Днём памяці святых князеў-страстацерпцаў Барыса і Глеба!

Святыя Барыс і ГлебСёння, 6 жніўня, ў Каложскім Свята-Барыса-Глебскім прыходзе адзначылі прастольнае свята. У святочнай літургіі бралі ўдзел госці - пратаіерэй Анатоль Няробаў (былы настаяцель Каложскага храма), ігумен Еўсевій, намеснік Лаўрышаўскага манастыра. Пасля заканчэння літургіі ўсі прысутныя былі запрошаныя паспрабаваць пачастункі, прыгатаваныя прыхаджанкамі. Таксама на царкоўнай тэрыторыі дзейнічала выстава "Мая любімая Каложа", на якой былі прадстаўлены карціны, выкананыя навучэнцамі Гуманітарнага каледжа ГрДУ, гучала жывая музыка.

Пра першыя дні Вялікай вайны

Стагоддзе назад, 28 ліпеня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. Гэта вайна не мела сабе роўных па ліку ўцягнутых у яе дзяржаў, маштабе баявых дзеянняў, колькасці загінулых і параненых. У жорны Вялікай вайны, як тады яе называлі сучаснікі, трапілі мільёны чалавечых лёсаў.

Горад Гродна быў у ліку населеных пунктаў, якія маглі б прыняць на сябе першы ўдар кайзераўскіх войскаў у выпадку іх наступлення. Аднак гэтаму не наканавана было здарыцца ў 1914-м.

Падрабязней...

Змененні ў раскладзе богаслужэнняў

Дарагія браты і сёстры!

Звяртаем Вашу ўвагу, што расклад нядзельных богаслужэнняў у Каложскім прыходзе змяніўся.

З 1 жніўня ранняя літургія у дамовым храме Каложскай іконы Божае Маці будзе пачынацца а 8:00, позняя літургія - у старажытнай Каложскай царкве святых Барыса і Глеба - а 9:30.

 

Гістарычныя аповеды. Аповед шосты. Галоўная святыня Каложскага храма

Абраз Божае Маці КаложскіАбраз Божае Маці КаложскіУ Свята-Барыса-Глебскім храме са старажытных часоў захоўвалася цудатворная ікона Божай Маці. На працягу стагоддзяў ад абраза, які моцна шанаваўся мясцовымі жыхарамі, адбывалася мноства ацаленняў. Аднак у гады Першай Сусветнай вайны цудатворны абраз Каложскай Божай Маці (альбо Калажанскай, як яе таксама называлі ў пачатку XX стагоддзя) знік і яго месцазнаходжанне па сённяшні дзень невядома. Сёння мы паспрабуем даведацца пра гісторыю з’яўлення і шанавання абраза.

Падрабязней...

У Гродне адбыўся Хрэсны ход у дзень памяці Усіх Беларускіх Святых

Хрэсны ход у гонар Усіх Беларускіх Святых пачаўся ад КаложыХрэсны ход у гонар Усіх Беларускіх Святых пачаўся ад Каложы29 чэрвеня 2014 года адбыўся штогадовы Хрэсны ход у дзень памяці Усіх Беларускіх Святых.

Ад Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы а 9-й гадзіне раніцы пасля малебна рушыла адна з калон Хрэснага ходу, якая ў раёне Драматычнага тэатру аб'ядналася з калонай ад Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, і ўжо поўным складам Хрэсны ход рушыў да гродзенскага сабора ў гонар Усіх Беларускіх Святых, дзе адбылася Бажэственная Літургія, якую ўзначаліў уладыка Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, у суслужэнні з архіепіскапам Беластоцкім і Гданьскім Іакавам.

Падрабязней...

29 чэрвеня 2014 года адбудзецца штогадовы Хрэсны ход у дзень памяці Усіх Беларускіх Святых

Храм у гонар Сабору ўсіх Беларускіх Святых у ГроднеХрам у гонар Сабору ўсіх Беларускіх Святых у Гродне29 чэрвеня 2014 года адбудзецца штогадовы Хрэсны ход у дзень памяці Усіх Беларускіх Святых да гродзенскага сабора ў гонар Усіх Беларускіх Святых (пр-т Я. Купалы, 90).

У бягучым 2014 годзе спаўняецца 30 гадоў з дня ўсталявання агульнага дня шанавання ўсіх беларускіх святых, якія ў розныя стагоддзі у розных мясцінах нашай Радзімы здзяйснялі свой хрысціянскі подзвіг. 3 красавіка 1984 года па ініцыятыве мітрапаліта Мінскага і Беларускага Філарэта (Вахрамеева) рашэннем Свяшчэннага Сіноду было вырашана ўнесці ў царкоўны каляндар штогадовы дзень святкавання Сабору Усіх Беларускіх Святых.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)