Паніхіда ў памяць Максіма Багдановіча ў Каложы


Паніхіда па Максіме Багдановічу ў Каложскай царквеПаніхіда па Максіме Багдановічу ў Каложскай царкве25 мая ў Гродзенскай епархіі адзначылі гадавіну смерці выдатнага беларускага паэта, “песняра чыстай красы” Максіма Багдановіча. У гэты дзень у старажытнай Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве была адслужана паніхіда ў памяць паэта, яго маці Марыі і бацькі Адама. Малебен на беларускай і царкоўнаславянскай мовах праводзіў настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў у саслужэнні протаіерэя Георгія Роя і дыякана Уладзіміра Юзвы.

Падрабязней...

15 мая ў Свята-Барыса-Глебскім (Каложскім) храме адбылося прастольнае свята

15 мая 2014 года Свята-Барыса-Глебскі (Каложскі) храм ўрачыста адзначыў прастольнае свята перанясення мошчаў святых дабраверных князёў Барыса і Глеба. На літургіі прысутнічала духавенства гарадзенскай епархіі на чале з архіепіскапам Арцеміем, а таксама госці: протаіерэй Фёдар Поўны і мужчынскі хор царквы Ўсіх Святых горада Мінска. Протаіерэй Фёдар Поўны перадаў у дар Каложскаму прыходу сучасны спіс абраза святых Барыса і Глеба 1340 года і дакладную копію дароў валхвоў, якія ў студзені 2014 года былі прывезены ў Мінск для пакланення са святой гары Афон.

Падрабязней...

11 траўня 2014 года ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве адбылося адкрыццё выставы напрастольных Евангелляў

11 траўня 2014 года ў дзень памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, у Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве адбылося адкрыццё выставы напрастольных Евангелляў. Мерапрыемства арганізавана ў межах епархіальнай акцыі «Святыя зямлі беларускай», якая прысвечана 30-годдзю устанаўлення ўшанавання Сабора Усіх Беларускіх Святых. Ва ўступным слове на адкрыцці выставы настаяцель Каложскага храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў адзначыў: «У Свята-Барыса-Глебскага храма Гродна ёсць непасрэдная гістарычная і духоўная сувязь са свяціцелем Кірылам. Будаўніцтва Каложскай царквы і пропаведзь свяціцеля адбываліся ў ХІІ стагоддзі. Свяціцель Кірыл Тураўскі быў сапраўдным асветнікам і лепшы сімвал ягонай памяці - кніга Евангелля».

Падрабязней...

Са святам святых жанчын-міраносіц! (фота, відэа)

4 траўня ў нядзелю святых жанчын-міраносіц у Каложскім прыходзе адбылося сапраўднае жаночае свята. Пасля абедзвюх Бажэственных Літургій - у царкве Каложскай іконы Божае Маці і ў Свята-Барыса-Глебскай царкве - нашых прыхаджанак чакаў прыемны сюрпрыз: акрамя сардэчных віншаванняў настаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава кожная нашая дарагая прыхаджанка атрымала па прыгожай кветцы чырвонай ружы.

Падрабязней...

Пой, душе, пой...

3 траўня ў памяшканні царкоўна-прыхадскога комплекса Каложскага прыхода адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай, аўтаркай і выканаўцай песень Таццянай Дашкевіч. Таццяна Дашкевіч - сябра саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, аўтарка 25 кніг для дзяцей і дарослых, сярод якіх "Жизнь святой блаженной Валентины Минской", серыя ЖСЛ і інш.

Падрабязней...

У Каложскім прыходзе адбыўся хрэсны ход для самых маленькіх

20 красавіка пасля ранішняй Вялікоднай літургіі ў царкве Каложскай іконы Божай Маці ў царкоўна-прыхадскім комплексе адбыўся хрэсны ход для самых маленькіх прыхаджан. Адмаслова дзеля гэтага былі зроблены маленькія харугвы з абразамі Двунадзесятых святаў з аднаго боку і сімвалічным Каложскім крыжом з адваротнага. Маленькія калажане з вялікай цікавасцю сустрэлі запрашэнне паўдзельнічаць у хросным ходзе і з харугвамі прайшлі вакол царквы.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)