Пасха

Пасха

Мир замер в ожиданьи чуда –
И вот оно: Христос Воскрес!
Звонят колокола повсюду,
В святом сияньи Божий Крест.

Святая древняя Коложа,
Которая хранит наш град,
Светло встречает Пасху тоже,
Одевшись в праздничный наряд.

У всех глаза и лица светят
И свечи в радуге огней…
Нет лучше Праздника на свете,
Пасхальных светоносных дней.

Р.Б.Елена Екимова
Апр. 2014 год

Хрыстос уваскрэс!

Ад усяго сэрца віншуем Вас, дарагія браты і сёстры, са святам Пасхі Хрыстовай. Жадаем Вам здароўя, цярпення, цнатлівасці, міра, духоўнай радасці, любові і дапамогі Божай у жыццёвых справах. Няхай не пакідае Вас ніколі ласка Божая, і ў вашых сэрцах, сем'ях і дамах нястомна гучыць Пасхальны гімн: «Хрыстос уваскрэс з мёртвых смерцю смерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыццё дараваў»!

У якасці віншавання прыміце ад нашай дарагой прыхаджанкі - паэткі Алены Якімавай - святочны верш «Пасха»:

Падрабязней...

Відэа святкавання Вербнай нядзелі ў Каложскім прыходзе

Вербная нядзеля ў Каложскім прыходзе

Вербніца ў КаложыВербніца ў КаложыВіншуем вас, дарагія браты і сёстры, са святам Уваходу Гасподняга ў Іерусалім. З Вербнай нядзеляй!

Сёння 13-га красавіка 2014 года ў Каложскім прыходзе адбывалася сапраўднае свята і для дарослых, і для дзяцей. Пасля ранняй літургіі ў дамавой царкве Каложскай іконы Божай Маці і асвячэння вербаў адбыўся Хрэсны ход у старажытную Свята-Барыса-Глебскую царкву. Асаблівасцю гэтага Хрэснага ходу было тое, што наперадзе працэсіі ішло асляня з ехаўшым на ім дзіцём. Пасля заканчэння ўрачыстага шэсця дзетвара змагла пакатацца на жывёліне за Каложскай царквой. Такім чынам дзеткі замацавалі свае веды пра свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім, які быў здзейснены Хрыстом, як вядома, вярхом на асляняці.

Падрабязней...

Новая выстава «Дыялог з гісторыяй: Каложа ў фотаздымках» адкрылася ў галерэі ГрДУ імя Янкі Купалы «Універсум»

11 красавіка ў галерэі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё фотавыставы «Дыялог з гісторыяй: Каложа ў фотаздымках». Выстава арганізавана ў межах студэнцкага марафона«Каложа: галасы Жывой гісторыі». Адкрыў мерапрыемства выступ харавога калектыву факультэта мастацтваў і дызайну «Мадрыгал»

Падрабязней...

Над Нёманам стромкія вежы...

***

Над Нёманам стромкія вежы
Увысь да нябёсаў ўзлятаюць.
Каля векавых сцен Каложы
Адзін аднаго мы спаткалі.

У люстра вады мы глядзелі,
Як нашыя сумныя твары
Пяшчотна рака калыхала
І хвалям у такт паўтарала:

Над Нёманам каля Каложы
Два лёсы cышліся ў каханні.
Над Нёманам каля Каложы
Гародня жыццё даравала.

А. Янкоўскі, 2010

На каложы ў Гораднi

На каложы ў Гораднi

У час прадаўны
княгiнi апраметнай —
багiнi Марвы
быў тут святарны гай.
На клажах з смольных дрэў
у санях цi чаўне
наш прашчур тут гарэў.
Згодам,
падзеяў звыклым ходам,
ў багамiльства ўпаўшы сець,
якiсь мясцовы валадар
збяёдзiў храм.
У сцены побач з цэннай
грэцкай плiнтай
паклаў старых багоў алтар
i прадзедаў сваiх прысок.
Панура зецяць да цяпер
з амшэлых сцен
пустыя жальнiкi.
Калi ж святар ў алтары запяе,
у жальнiках i вые, i гудзе…
Што знача гэты разгамон?
цi то — паган пакайны стогн,
цi мо палайка замагiльная,
пакрыўдна-абурлiвая?..

Вацлаў Ластоўскі

Каложа

КАЛОЖА

Дануце Бічэль

Каложа, туга мая светлая!..
Ў чорны Нёман па чорным шкле
Сіняй кропляй спадае ракета,
Быццам зорка ў ціхі Бетлем.

Ў вокны цёмныя заглядае,
Зьзяньнем бледным шукае кутка,
Дзе хваіна ў грубцы страляе,
Дзе ў жанчыны дзіцё на руках.

Глянь, абраная. Гэта не ў Нёман,
Не ў цямноцьце, не ў сон, не ў драму –
Ў веліч падае зорка бяздомная,
Ў сьнег і ў сэрца сыну твайму.

І ў няпэўным хвілінным блакіце,
Ўся адзіная, ўся са сьвятла,
Зь небам, зь Нёманам, зь зямлёю зьлітая,
З сэрцам нашым – Каложа ўзрасла.

Трохі ў зелень, як пер'е качынае,
Трохі ў бэз і трохі ў гранат,
Уся – крышталь невыказна сіні,
Ўся – як край наш, як сон, як вясна.

Ўскінь далоні тонкія ўгору,
Сыну неба акрэсьлі шлях,
Каб навекі адбіліся зоры
У тваіх і дзіцячых вачах,

Каб ніколі перуны чужынныя
Не асьмеліліся скасіць
Ні цябе, ні Каложы, дзяўчыны
Зь ніў і пушчаў Беларусі.

І калі ўзьнясе вас над сьветамі –
Прыгадайце ў вечным сьвятле,
Як самотная зорка – ракета
Ціха падала ў цёмны Бетлем.

Уладзімір Караткевіч, 1967 год

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)