Каложа!

Каложа!
Каложа мая прыгожая!
Ты і ў завею, як летам, пагожая.
Клёнам тваім, пэўна, сто гадоў,
А можа іх пасадзіў Міндоўг?
Любая крона паўнеба засціць,
З паўсвету птаства
Тут знойдзе засень.
Там недзе звіта
Гняздо для месіка.
Сядзіць ён, ножкі у Нёман звесіўшы.
А Нёман цячэ сабе ўдаль,
як звычайна,
Стагоддзямі вербы
да хваль прыручае,
Жартуе і лашчыць,
пяшчотны залішне;
Пад кручай закруціць нядобрыя мыслі,
Свавольную думку знайсці дапаможа…
Вясновая песня мая, Каложа!
Калі над табою сцені мярэжацца,
Чакаюць спатканні
На кожнай сцежачцы…
Калыска вякоў неспакойных,
Каложа!
Няхай твае сны
Ніхто не трывожыць.
І вера і цвёрдасць мая –
Каложа…
О, колькі прайшло
Праз цябе раздарожжаў…
Крушылі, палілі,
Дратамі скручвалі,
А ты, як зямля, была неўміручая…
Ты й на заходзе,
Як поўдзень сонечны,
Васьмівяковая,
І заўтра –
Сённяшняя.
Нішто цябе
З сэрца вырваць не зможа,
Бяссмерце продкаў маіх – Каложа!

Данута Бічэль-Загнетава

Усё помняць старыя муры...

***

Усё помняць старыя муры
Барыса-Глебскай,
Каложскай царквы.
Усё - ад крыжацкай навалы
Да сусветнай вайны,
Ад сярэднявечча
Да сённяшніх дзён.
Помнік дойлідаў таленавітых
Стаіць ён летам;
Лісце жоўтае ападае ўвосень на брук;
Узімку - цудоўным узорам
Вокны царкоўныя ўпрыгожыў мароз;
Увесну - хор птушыны з кронаў дрэў векавых.
На радасць добрым людзям і Госпаду Богу
Стаяць ва ўсе часы,
Поры году
Сведкі сівой даўніны,
Старыя муры Барыса-Глебскай,
Каложскай царквы.

Каранкевіч Мікіта

Свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім у Каложскім прыходзе 13 красавіка 2014 года

13 красавіка ў Вербную Нядзелю пасля ранняй літургіі пройдзе Хрэсны ход з царквы Каложскай іконы Божай Маці ў старажытны Каложскі храм, дзе адбудзецца позняя Бажэственная Літургія.

З гэтага часу Каложскі прыход пераходзіць на летні рэжым працы. Усе богаслужэнні будуць адбывацца ў Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве. У дамавой царкве будзе служыцца толькі ранняя Бажэственная Літургія па нядзелях.

Для сваіх маленькіх прыхаджан прыход Каложскай царквы у свята Увахода Гасподняга ў Іерусалім падрыхтаваў невялікую святочную праграму: дзецям распавядуць пра гісторыю і традыцыі Вербніцы, а потым яны змогуць пракаціцца на асляняці.

Падрабязней...

Падрыхтоўка Каложскага прыходу да Вялікадня

Дарагія браты і сёстры! Запрашаем Вас прыняць удзел ў падрыхтоўцы прыходу да сустрэчы свята Уваскрасення Гасподняга.

  • У сераду 9-га красавіка пасля заканчэння Літургіі Ранейасвячоных Дароў (каля 11:00) навядзенне парадку і чысціні будзе адбывацца ў царкоўна-прыхадскім комплексе і новым храме.
  • У чацвер 10-га красавіка а 16:00 пачнецца ўборка старажытнай Каложы і тэрыторыі, што прылягае. Будзе патрэбная мужчынская дапамога.

Прыходу патрабуецца таксама дапамога па ўпрыгожванні храмавай тэрыторыі і Плашчаніцы:

  • Для высадкі вакол храмаў патрэбныя кветкі, дэкаратыўнае і пладовае кустоўе.
  • Для упрыгожвання Плашчаніцы просім ахвяраваць белыя кветкі (ружы, ліліі, хрызантэмы) ці фінансавыя сродкі дзеля гэтых мэтаў, пра што адмыслова паведамляйце падчас ахвяравання.

31 сакавіка 2014 года адбылася чарговая сустрэча "Азбукі здароўя"

31 сакавіка ў каложскім царкоўна-прыхадскім комплексе адбылася чарговая сустрэча з цыклу «Азбука здароўя»

Тэмай для абмеркавання гэтым разам стала здароўе мужчыны. У грамадстве не так часта гучыць гэтая тэма. Больш увагі надаецца праблемам здароўя сям'і, маці, грамадства ўвогуле.  Абмяркоўваліся фактары, якія ўплываюць на здароўе. Дадзеная тэма была настолькі цікавая і ў шмат чым настолькі цікавая для ўдзельнікаў сустрэчы, што міжволі выклікала то ўсмешку, то здзіўленне.

Падрабязней...

Сустрэча калажанаў з галоўным рэдактарам часопіса "Ступени"

16 сакавіка 2014 года абшчыну Свята-Барыса-Глебскай царквы наведаў галоўны рэдактар праваслаўнага часопіса «Ступени» протадыякан Павел Бубноў. Пасля богаслужэння калажане, якіх, негледзячы на непагадзь, сабралося дастаткова шмат, сустрэліся за філіжанкай гарбаты ў трапезнай зале. Падчас чаяпіцця адбылася размова протадыякана Паўла з прыхаджанамі. Ён распавёў, што сённяшняя сустрэча шмат у чым сымбалічная – каля вытокаў часопіса ў 2000 годзе стаяў протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, цяпер настаяцель Каложскага храма, а святар Георгій Рой быў яго галоўным рэдактарам. Пасля цёплай і цікавай размовы ўсе прысутныя атрымалі ў падарунак свежы нумар «Ступеней».

Падрабязней...

7 сакавіка 2014 г. у Каложскай царкве для студэнтаў-гісторыкаў прайшла лекцыя на тэму «Крыніцы і развіццё праваслаўнай храмавай архітэктуры»

7 сакавіка 2014 г. для студэнтаў-гісторыкаў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы протаіерэй Георгій Рой правёў у Каложскай царкве лекцыю на тэму «Крыніцы і развіццё праваслаўнай храмавай архітэктуры».

Спачатку да ўвагі студэнтаў  была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя па гісторыі развіцця старажытнахрысціянскіх храмаў: катакомбныя храмы, богаслужэнні ў трыклініях, бызылікі, візантыйская архітэктура. Затым лекцыя працягнулася ў адным з унікальных помнікаў Візантыйскай архітэктуры – Каложскай Барыса-Глебскай царкве XII ст. Пасля лекцыі студэнты мелі магчымасць больш падрабязна азнаёміцца з архітэктурнымі асаблівасцямі старажытнага храма, узысці на хоры і балкон, прайсці ўнутрысценавым ходам ад алтара да хораў.

Падрабязней...

Гістарычныя аповеды. Аповед пяты. Каложскі манастыр. Час выпрабаванняў

Карта Гародні 1706 года (фрагмент з Каложскім манастыром)Карта Гародні 1706 года (фрагмент з Каложскім манастыром)Уважлівы чытач памятае, што апошні аповед закончыўся спрэчкай паміж праваслаўнымі і грэка-каталікамі, каму павінен належаць манастыр. І, як ведаеце, канчаткова  манастыр застаўся за апошнімі. Але гісторыя не заканчваецца на гэтым. Лёс падрыхтаваў шмат выпрабаванняў манастыру, і сёння мы працягнем нашу гістрычную вандроўку.

У 1630-я гады манастыр набыў «две уволоки земли в Бакштах» (верагодна, сёння гэта аграгарадок у Шчучынскім раёне). Архімандрыт Каложскага манастыра аднавіў там царкву, і ,як сведчыць І. Кульчынскі, па прадстаўленні мітрапаліта ён атрымаў ад яго міласці караля Уладзіслава IV прывілей, згодна якому «Бакштанская церковь … придана была навсегда монастырю».

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)