15 мая ў Свята-Барыса-Глебскім (Каложскім) храме адбылося прастольнае свята

15 мая 2014 года Свята-Барыса-Глебскі (Каложскі) храм ўрачыста адзначыў прастольнае свята перанясення мошчаў святых дабраверных князёў Барыса і Глеба. На літургіі прысутнічала духавенства гарадзенскай епархіі на чале з архіепіскапам Арцеміем, а таксама госці: протаіерэй Фёдар Поўны і мужчынскі хор царквы Ўсіх Святых горада Мінска. Протаіерэй Фёдар Поўны перадаў у дар Каложскаму прыходу сучасны спіс абраза святых Барыса і Глеба 1340 года і дакладную копію дароў валхвоў, якія ў студзені 2014 года былі прывезены ў Мінск для пакланення са святой гары Афон.

11 траўня 2014 года ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве адбылося адкрыццё выставы напрастольных Евангелляў

11 траўня 2014 года ў дзень памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага, у Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве адбылося адкрыццё выставы напрастольных Евангелляў. Мерапрыемства арганізавана ў межах епархіальнай акцыі «Святыя зямлі беларускай», якая прысвечана 30-годдзю устанаўлення ўшанавання Сабора Усіх Беларускіх Святых. Ва ўступным слове на адкрыцці выставы настаяцель Каложскага храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў адзначыў: «У Свята-Барыса-Глебскага храма Гродна ёсць непасрэдная гістарычная і духоўная сувязь са свяціцелем Кірылам. Будаўніцтва Каложскай царквы і пропаведзь свяціцеля адбываліся ў ХІІ стагоддзі. Свяціцель Кірыл Тураўскі быў сапраўдным асветнікам і лепшы сімвал ягонай памяці - кніга Евангелля».

Са святам святых жанчын-міраносіц! (фота, відэа)

4 траўня ў нядзелю святых жанчын-міраносіц у Каложскім прыходзе адбылося сапраўднае жаночае свята. Пасля абедзвюх Бажэственных Літургій - у царкве Каложскай іконы Божае Маці і ў Свята-Барыса-Глебскай царкве - нашых прыхаджанак чакаў прыемны сюрпрыз: акрамя сардэчных віншаванняў настаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава кожная нашая дарагая прыхаджанка атрымала па прыгожай кветцы чырвонай ружы.

Пой, душе, пой...

3 траўня ў памяшканні царкоўна-прыхадскога комплекса Каложскага прыхода адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай, аўтаркай і выканаўцай песень Таццянай Дашкевіч. Таццяна Дашкевіч - сябра саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, аўтарка 25 кніг для дзяцей і дарослых, сярод якіх "Жизнь святой блаженной Валентины Минской", серыя ЖСЛ і інш.

У Каложскім прыходзе адбыўся хрэсны ход для самых маленькіх

20 красавіка пасля ранішняй Вялікоднай літургіі ў царкве Каложскай іконы Божай Маці ў царкоўна-прыхадскім комплексе адбыўся хрэсны ход для самых маленькіх прыхаджан. Адмаслова дзеля гэтага былі зроблены маленькія харугвы з абразамі Двунадзесятых святаў з аднаго боку і сімвалічным Каложскім крыжом з адваротнага. Маленькія калажане з вялікай цікавасцю сустрэлі запрашэнне паўдзельнічаць у хросным ходзе і з харугвамі прайшлі вакол царквы.

Пасха

Пасха

Мир замер в ожиданьи чуда –
И вот оно: Христос Воскрес!
Звонят колокола повсюду,
В святом сияньи Божий Крест.

Святая древняя Коложа,
Которая хранит наш град,
Светло встречает Пасху тоже,
Одевшись в праздничный наряд.

У всех глаза и лица светят
И свечи в радуге огней…
Нет лучше Праздника на свете,
Пасхальных светоносных дней.

Р.Б.Елена Екимова
Апр. 2014 год

Хрыстос уваскрэс!

Ад усяго сэрца віншуем Вас, дарагія браты і сёстры, са святам Пасхі Хрыстовай. Жадаем Вам здароўя, цярпення, цнатлівасці, міра, духоўнай радасці, любові і дапамогі Божай у жыццёвых справах. Няхай не пакідае Вас ніколі ласка Божая, і ў вашых сэрцах, сем'ях і дамах нястомна гучыць Пасхальны гімн: «Хрыстос уваскрэс з мёртвых смерцю смерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыццё дараваў»!

У якасці віншавання прыміце ад нашай дарагой прыхаджанкі - паэткі Алены Якімавай - святочны верш «Пасха»:

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)