Расклад богаслужэнняў у святочны перыяд

Шаноўныя сябры, прыхаджане Каложскай царквы!
Звяртаем Вашу ўвагу на расклад богаслужэнняў у Ражджэственскі перыяд.

6-га студзеня 2014 года ў Навячэр'е Ражджаства Хрыстовага ў цёплым храме адбудзецца Літургія Васілія Вялікага:

  • 08:15 - споведзь
  • 08:30 - гадзіны
  • 09:00 - Літургія

У той жа дзень вечарам а 17:00 у дамавым храме адбудзецца Вялікае павячэр'е з ліціёй і паліялейная утраня Ражджаства Хрыстовага.

Начное Ражджэственскае богаслужэнне пачнецца 6-га студзеня а 23:45 у старажытным Свята-Барыса-Глебскім Каложскім храме.

Падрабязней...

Ліст з Валгаграда

Да святара нашага прыхода протаіерэя Георгія Роя звярнулася жыхарка сумнавядомага апошнім часам горада Валгаграда. Яна даслала ліст:

Здравствуйте!

Меня зовут Юля. В мае я и моя попутчица Настя приезжали в Гродно. Мне безумно понравилась Каложская церковь, я часто вспоминаю о том, как мне было в ней хорошо, и жалею о том, что Гродно так далеко и так нелегко туда добраться. У нашего города сейчас непростые времена. Сегодня произошёл уже третий теракт. Количество жертв каждый день растёт. Никто не знает, сколько это ещё будет продолжаться и сколько людей в итоге потеряет город. Я хотела попросить Вас помолиться за наш город и за его жителей. Я не знаю храма, сильнее вашего. И я не знаю, к кому ещё можно обратиться в такой ситуации.

С глубоким уважением, Юлия Красюкова

Памолімся Госпаду!

Прадстаўніца часопіса "Фама" у Беларусі сустрэлася з калажанамі

Прадстаўніца часопіса "Фама" у Беларусі Таццяна Сівакова сустрэлася з калажанаміПрадстаўніца часопіса "Фама" у Беларусі Таццяна Сівакова сустрэлася з калажанаміТаццяну Сівакову, прадстаўніцу праваслаўнага часопіса “Фама” ў Беларусі, прымалі 29 снежня калажане падчас традыцыйнага паслялітургійнага чаяпіцця. Сустрэча пачалася з прагляду прэзентацыйнага фільма пра часопіс.

Спадарыня Сівакова ўжо 10 гадоў прадстаўляе ў Беларусі дырэкцыю і рэдакцыю “Фамы”. Яна распавяла пра часопіс, пра яго стваральніка – галоўнага рэдактара Уладзіміра Раманавіча Лягойду, пра гісторыю ўтварэння і дзейнасці прадстаўніцтва ў Беларусі.

Падрабязней...

Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў г.Гродна і дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку наведалі Каложу

Каложскі храм святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба XII стагоддзя, з'яўляючыся найвялікшай святыняй беларускага народа, прыцягвае ўвагу шматлікіх гасцей нашага горада як «візітная картка» беларускага края. Сярод гасцей Барыса-Глебскага прыходу нярэдка можна сустрэць прафесійных гісторыкаў, археолагаў, музеязнаўцаў.

Падрабязней...

18 снежня адбыўся рад сустрэч клірыка Каложскай царквы протаіерэя Георгія Роя

Сёння адбыўся рад сустрэч клірыка Каложскай Барыса-Глебскай царквы протаіерэя Георгія Роя на розныя тэмы, у прыватнасці па пытаннях праваслаўнай біяэтыкі, хрысціянскіх царкоўных традыцый і традыцыі падрыхтоўкі і сустрэчы Ражджаства Хрыстова.

Протаіерэй Георгій Рой сустрэўся з сябрамі клуба «Храм душы», што дзейнічае пад эгідай аддзела сацыяльнай аховы Ленінскага раёна г.Гродна. Святар расказаў пра гісторыю ўжывання свечак і лампад у хрысціянскай традыцыі, пра іх сімволіку і духоўнае значэнне, а таксама пра ўжыванне свечак у сучасным  царкоўным жыцці і ў хатнім быце хрысціян. Удзельнікі клуба мелі магчымасць задаць святару пытанні, якія іх цікавілі, і атрымаць адпаведныя адказы. Наступная сустрэча клуба з протаіерэем Георгіем Роем запланавана на канец студзеня наступнага года.

Падрабязней...

Старшыня гарвыканкама наведаў Каложскі храм

Мэр Гродна наведаў Каложскі храмМэр Гродна наведаў Каложскі храм13 снежня Каложскі Свята-Барыса-Глебскі храм наведаў з працоўным візітам старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Худык.

У суправаджэнні настаяцеля Каложскай царквы протаіерэя Аляксандра Балоннікава мэр нашага горада агледзеў найстаражытнейшы гродзенскі храм і азнаёміўся з бягучым станам спраў праваслаўнага прыходу.

Айцец Аляксандр Балоннікаў і Андрэй Худык абмяняліся меркаваннямі адносна захавання архітэктурнага і гістарычнага помніка, а таксама неабходнасці папулярызацыі ўнікальнага наследдзя Гродзеншчыны як сярод суайчыннікаў, так і сярод шматлікіх замежных гасцей горада над Нёманам.

Падрабязней...

Архіепіскап Арцемій наведаў выставу сучасных абразоў у Барыса-Глебскім Каложскім храме

Візіт архіепіскапа Арцемія ў КаложуВізіт архіепіскапа Арцемія ў Каложу5 снежня 2013г. архіепіскап Арцемій наведаў выставу сучасных абразоў, якая адкрылася 21 лістапада 2013 г. у старажытнай Каложы. Акрамя гэтага, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў азнаёміў архіерэя з новым праектам - паштовай скрыняй, усталяванай у царкве.

Падрабязней...

Гістарычныя аповеды. Аповед трэці. Акваманіл – таямніца стагоддзяў

Каложскі акваманілКаложскі акваманілБеларуская зямля знаходзіцца на скрыжаванні дзвюх вялікіх цывілізацый: Усходу і Захаду. Цягам стагоддзяў народная культура  ўбірала ў сябе шмат добрых дасягненняў абодвух бакоў, якія змешваліся, гарманічна дапаўнялі адзін аднаго і толькі ўзбагачалі духоўны скарб народа.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)