Змяненні ў раскладзе богаслужэнняў

Прыхадскі дом з храмам Каложскай іконы Божай МаціПрыхадскі дом з храмам Каложскай іконы Божай МаціШаноўныя сябры, браты і сёстры!

У сувязі з надыходам халоднага перыяду года амаль усе богаслужэнні на нашым прыходзе будуць адбывацца ў цёплым дамавым храме Каложскай іконы Божай Маці, які знаходзіцца ў будынку царкоўна-прыхадскога комплексу.

Па нядзелях будуць адпраўляцца дзве Бажэственныя Літургіі:

  • а 8:45 – у храме Каложскай іконы Божай Маці (пачатак малітваў перад споведзю - а 8:15);
  • а 10:00 - у старадаўняй Каложы (пачатак малітваў перад споведзю - а 9:15);.

Малебны з акафістамі, якія звычайна адбываюцца а 17:00 па серадах і пятніцах, будуць адпраўляцца ў дамавым храме Каложскай іконы Божай Маці таксама і ў іншыя дні згодна з раскладам.

Для жадаючых маліцца на роднай мове добрая навіна. Акрамя кожнай першай нядзелі месяца Бажэственныя Літургіі па-беларуску будуць адпраўляцца таксама і кожную суботу.

Хросны ход з Барысаглебскай царквы ў зімовы храм Каложскай іконы Божай Маці

З надыходам халодных восеньскіх дзён мураваная Каложа без штучнага ацяплення паступова робіць богаслужэнні для прыхаджан і святароў сапраўдным выпрабаваннем. Узімку такія выпрабаванні для некаторых могуць стаць неадольнымі. Для cтарэнькіх людзей, дзетак, хворых халодная падлога і паўтарагадзінная служба ў такіх умовах - паняцці несумяшчальныя.

Каб не перапыняць прыхадскога жыцця, а таксама для аднаўлення храмавага жыцця ў дамавой царкве 3 лістапада адбыўся Хросны ход. Пасля Бажэственнай Літургіі святары Каложы і вернікі ўрачыста прайшлі да прыхадскога дома і адправілі малебен у храме Каложскай іконы Божай Маці.

З гэтага дня амаль ўсе службы акрамя акафістаў па серадах і пятніцах будуць адбывацца ў цёплым храме.

Як сказаў настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў: "Няхай гэты храм напаўняецца не толькі цеплынёй сістэмы ацяплення, але, самае галоўнае, і цеплынёй нашых сэрцаў і нашых малітваў!"

Гістарычныя аповеды. Аповед першы. Будаўніцтва храма

Горадзен у ХІІ ст.Горадзен у ХІІ ст.Каложская царква – гонар яе жыхароў і сапраўдны сімвал Гародні. Каложскі парк - улюбёнае месца адпачынку многіх пакаленняў гараджан, а кожны гарадзенец лічыць сваім абавязкам паказаць Свята-Барыса-Глебскую (Каложскую) царкву гасцям горада. А вось ведаюць пра яе, на жаль, няшмат. Большасць навуковых артыкулаў і манаграфій, прысвечаных Каложскаму храму, напісаныя сухой і нуднай мовай, цяжказразумелай абсалютнай большасці чытачоў, акрамя, зразумела, гісторыкаў і архітэктараў. Ёсць, канешне, і артыкулы, напісаныя жывой мовай, але гістарычных фактаў ім, відавочна, не хапае... А колькі міфаў стварылася цягам стагоддзяў!

Таму прапануем Вашай увазе цыкл невялічкіх гістарычных аповедаў пра Каложскі храм (і не толькі), напісаных простай мовай, якія распавядуць гарадзенцам і гасцям Гародні шмат цікавага і незвычайнага пра гэту гарадзенскую святыню.

Сёння прапануем пазнаёміцца з гісторыяй будаўніцтва царквы і таямніцамі вакол яе.

Падрабязней...

У Барысаглебскі храм дастаўлена ікона святой праведнай Ганны

 

Ікона святой праведнай ГанныІкона святой праведнай ГанныУ суботу, 25-га кастрычніка, да ўсяночнага трывання ў наш храм была прынесена са святой гары Афон ікона святой праведнай Ганны, маці Прасвятой Дзевы Марыі. А алеепамазанне адбывалася асвечаным алеем ад мошчаў святой праведнай Ганны, святога вялікамучаніка Панцеляймона і іконы Божай Маці “Скорапаслушніца”. Усе гэтыя святыні даставіў у наш храм настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр з апошняга свайго паломніцтва ў афонскую манаскую рэспубліку.

Падрабязней...

Каля Каложскай царквы знойдзены камень з крыжом

Вянчанне ў Каложскім храме

У Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве таінства Вянчання адпраўляецца:

  • Пасля суразмовы са свяшчэннаслужыцелем асоб, якія бяруць шлюб. На суразмову прыходзяць загадзя да даты Вянчання. Запіс на таінства Вянчання праводзіцца падчас суразмовы.
  • Загадзя, за 1-2 тыдні, асобы, якія бяруць шлюб, павінны прыступіць да таінстваў Споведзі і Прычасця.
  • Таксама павінны ведаць на памяць малітвы «Сімвал веры» і «Ойча наш», мець на сабе нацельны крыжык.

У выпадку змешанага шлюбу, тыя, хто бярэцца шлюбам, мусяць прад'явіць пісьменнае абавязацельства аб хрышчэнні і выхаванні дзяцей, народжаных у гэтым шлюбе, у Праваслаўі.

Суразмова па пытаннях Вянчання праходзіць:

  • Субота – 19.00
  • Нядзеля – 18.00

Хрышчэнне ў Каложскім храме

Перад таінствам Хрышчэння ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве адбываюцца суразмовы, якія праходзяць па наступным раскладзе:

  • 1-я суразмова – пятніца 18.00
  • 2-я суразмова (экзамен) - серада 18.00

Хроснымі бацькамі дазваляецца быць пры выкананні наступных умоў:

  • Асоба мусіць быць праваслаўным вернікам і дасягнуць 16-гадовага ўзросту.
  • Муж і жонка (жаніх і нявеста) не могуць быць хроснымі ў аднаго дзіцяці.
  • Не могуць быць хроснымі бацькамі асобы, якія жывуць у блудзе (так званым «грамадзянскім шлюбе»).

 Хрышчэнне адбываецца:

  • Хрышчэнне немаўлят - субота 15.00
  • Хрышчэнне дарослых - субота 16.00

Паніхіда па воінах 16 ліпеня

Грунвальдская бітва. С.ГаннуцінГрунвальдская бітва. С.ГаннуцінМінск 3 ліпеня 1944. В.ВолкаўМінск 3 ліпеня 1944. В.Волкаў15-га ліпеня споўнілася 603 года з дня перамогі над Тэўтонскім ордэнам ваяроў Вялікага княства Літоўскага і Рускага ў хаўрусе з войскам Каралеўства Польскага.  У 1410-м годзе гродзенская харугва прымала чынны ўдзел у бітве пад Грунвальдам.

16 ліпеня 1944-га года Гродна  быў вызвалены ад нямецка-фашысцкай навалы.

З гэтай нагоды, 16 ліпеня 2013 ў Свята-Барыса-Глебскім Каложскім храме адбудзецца паніхіда па загінулых праваслаўных воінах, якія мужна змагаліся за свабоду роднага краю пад Грунвальдам у 1410-м і падчас вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пачатак паніхіды а 12:00

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)