Хросны ход 14 ліпеня ў дзень Сабору беларускіх святых

Хросны ход ад Каложскай царквыХросны ход ад Каложскай царквыШаноўныя сябры, браты і сёстры!

14 ліпеня ў дзень Сабору беларускіх святых сардэчна запрашаем вас і вашых блізкіх прыняць удзел у штогадовым хросным ходзе да храма Сабору Усіх Беларускіх Святых.

Пачатак хроснага ходу ад Каложскай царквы а 8:30.

У сувязі з хросным ходам споведзь у Каложскай царкве ў гэты дзень пачнецца а 6:30, літургія - а 7:00.

А 10-й гадзіне ў верхнім храме Сабору Усіх Беларускіх Святых пачнецца бажэственная літургія, якую ўзначаліць архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій.

26 мая - Дзень памяці Каложскага абраза Божай Маці

Каложскі абраз Божай МаціКаложскі абраз Божай МаціДарагія браты і сёстры!

Запрашаем вас узяць удзел у богаслужэннях, прымеркаваных да свята Дня памяці Каложскай іконы Божай Маці:

25 мая а 17:00 – усяночнае трыванне ў Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве Гродна.

26 мая а 9:00 – Бажэственная Літургія ў Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве Гродна. Богаслужэнне адправіць архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій у суслужэнні духавенства Гродзенскай епархіі.

26 мая а 17:00 – малебен з акафістам перад Каложскім абразам Божай Маці.

Настаяцель і прыхаджане Каложскай царквы Гродна.

Па матывах пропаведзі на Вербную нядзелю.

Вітаю Вас, дарагія браты і сёстры! Віншую са святам Увахода Гасподняга ў Іерусалім!

На пропаведзі сёння гаварыў пра тое, што свята гэтае і радаснае і сумнае. Радаснае ад таго, што Гасподзь ідзе ў Святы Горад дзеля нашага выратавання. Радасна і ад таго, што ўсё і ўсе выглядаюць святочна. Нейкая асобая атмасфера агульнага ўзбуджэнне. Здаецца, што прыкладна так было і дзве тысячы гадоў таму ў Іерусаліме. Сумна і страшна ад таго, што хутка, вельмі хутка воклікі “Асанна” зменяцца на “распні Яго”. Іудзеі сустракалі Таго, Каго яны вельмі хацелі бачыць вызваліцелем ад рымскага ярма. Таму і гучалі гэтыя воклікі: “Асана Сыну Давідаву! Цар Ізраіля!”. Ім патрэбен быў зямны ўладыка, які б вызваліў народ ад улады акупантаў і вывеў бы Ізраіль да сусветнага панавання. І калі праз некалькі дзён яны ўбачылі Іісуса зраненага, бясслаўнага, слабога, то народ разчараваўся. Іісус не споўніў іх надзей. І што карысці ад таго, што ён падняў з труны Лазара? Таму і сталі крычаць замест “асана” – “распні”…

Падрабязней...

Рыхтуем Каложу да Вялікадня

27 красавіка 2013 года, у суботу, у Каложскім храме пройдзе генеральнае прыбіранне. Усе ахвочыя запрашаюцца да ўдзелу. Патрэбная будзе дапамога ў мыцці вокнаў, кіотаў і падлогі, чыстцы падсвечнікаў, бра і панікадзілаў.

Каардынатар групы – Калкоўскі Анатоль. Прыкладны пачатак - аб 11:00.

Прыхадская рада

Запрашэнне на каложскія біблейскія чытанні

Дарагія браты і сёстры нашага Барыса-Глебскага Каложскага храма!

У бліжэйшую сераду 24 красавіка сардэчна запрашаем вас прыняць удзел у сумесных чытанні і разважанні над тэкстам Евангелля. На нашай сустрэчы мы паспрабуем паглыбіцца ў тэкст Евангелля паводле Матфея 18, 1-9. Прачытайце ўважліва Слова Божае і напярэдадні сустрэчы задайце сабе пытанне: што жа Хрыстос жадае паведаміць мне праз гэты тэкст? Нашымі адказамі на гэтае пытанне мы падзелімся адзін з адным. Безумоўна, Гасподзь у братэрскай размове адкрые нам нешта новае і важнае. Тэкст Евангелля мы прачытаем на трох мовах - царкоўна-славянскай, беларускай і рускай. Падчас разбору гэтага тэксту мы будзем звяртацца і да арыгінальнага старажытна-грэчаскага тэксту.

Біблейскія чытанні адбудуцца а 18:00 у Трапезнай зале прыхадскога дома Каложскай царквы. А 17:00 адбудзецца богаслужэнне ў храме Каложскага абраза Божае Маці.

Протаіерэй Георгій Рой

Падрабязней...

Запрашаем на першыя каложскія біблейскія чытанні ў сераду 10 красавіка

Дарагія сябры, браты і сёстры нашага Барыса-Глебскага Каложскага храма!

У бліжэйшую сераду 10 красавіка сардэчна запрашаем вас узяць удзел у сумесным чытанні і разважанні над тэкстам Евангелля. На нашай сустрэчы мы паспрабуем паглыбіцца ў тэкст Евангелля паводле Марка 8, 27-38. Прачытайце ўважліва Слова Божае і напярэдадні сустрэчы задайце сабе пытанне: што ж Хрыстос жадае паведаміць мне праз гэты тэкст? Нашымі адказамі на гэтае пытанне мы падзелімся адзін з адным. Безумоўна, Гасподзь у брацкай размове таксама адкрое нам нешта новае і важнае. Тэкст Евангелля мы прачытаем на трох мовах - царкоўна-славянскай, беларускай і расейскай.

Біблейскія чытанні адбудуцца а 18:00 у Трапезнай зале прыхадскога дома Каложскай царквы. А 17:00 адбудзецца вячэрняе богаслужэнне ў храме Каложскага абраза Божай Маці.

Протаіерэй Георгій Рой

Падрабязней...

Пытанні святару

Дарагія браты і сёстры! Радыя паведаміць Вам, што на сайце запрацаваў новы раздзел «Пытанні святару». Протаіерэй Георгій Рой, настаяцель прыхода Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы, пастараецца даць Вам адказы на пытанні, якія Вас цікавяць.

У Каложскую царкву прызначаны новы настаяцель

Протаіерэй Георгій РойПротаіерэй Георгій Рой9-га сакавіка 2013 года вячэрнее богаслужэнне ў дамавым храме Каложскага абраза Божай Маці было асаблівым. Гэта было апошняе богаслужэнне з удзелам настаяцеля Свята-Барыса-Глебскага прыходу іерэя Уладзіміра Барысевіча. 7-га сакавіка 2013 года сваім Указам архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій перавёў айца Уладзіміра з пасады настаяцеля Каложскай царквы на служэнне ў Свята-Пакроўскі сабор г.Гродна. У вячэрняй службе прыняў удзел новы выконваючы абавязкі настаяцеля Каложскага прыходу – протаіерэй Георгій Рой.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)