Архіепіскап Арцемій наведаў выставу сучасных абразоў у Барыса-Глебскім Каложскім храме

Візіт архіепіскапа Арцемія ў КаложуВізіт архіепіскапа Арцемія ў Каложу5 снежня 2013г. архіепіскап Арцемій наведаў выставу сучасных абразоў, якая адкрылася 21 лістапада 2013 г. у старажытнай Каложы. Акрамя гэтага, настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў азнаёміў архіерэя з новым праектам - паштовай скрыняй, усталяванай у царкве.

Гістарычныя аповеды. Аповед трэці. Акваманіл – таямніца стагоддзяў

Каложскі акваманілКаложскі акваманілБеларуская зямля знаходзіцца на скрыжаванні дзвюх вялікіх цывілізацый: Усходу і Захаду. Цягам стагоддзяў народная культура  ўбірала ў сябе шмат добрых дасягненняў абодвух бакоў, якія змешваліся, гарманічна дапаўнялі адзін аднаго і толькі ўзбагачалі духоўны скарб народа.

Паштоўку з XII стагоддзя цяпер можа адправіць кожны гарадзенец і госць нашага горада

Паштовая скрыня ў КаложыПаштовая скрыня ў КаложыУ Каложы ўсталявалі паштовую скрыню. Цяпер кожны наведвальнік старажытнага гродзенскага храма можа падпісаць паштоўку і даслаць яе сваім родным, блізкім, сябрам або знаёмым як па Беларусі, так і за мяжу. У першую чаргу паслуга накіраваная на турыстаў, якім не трэба будзе шукаць адмысловую паштоўку і аддзяленне сувязі. Усё можна зрабіць у адным месцы.

Гістарычная вандроўка да Каложы

Гродзенскі інтэрнэт-рэсурс “Твой стыль” прапануе чытачам на сваіх старонках рэтраспектыўныя вандроўкі па цікавых месцах старога Гродна. У чарговым выпуску серыі рэдакцыя зрабіла гістарычны шпацыр з Замкавай гары да нашай Каложы – “духоўнага цэнтра нашага горада”.

 

Спачатку глянем на Каложу позіркам праз усё ХХ стагоддзе...

21 лістапада 2013г. у Каложскім храме адкрыццё выставы сучаснай іконы

"Нараджэнне Хрыстовае". Любоў Яцкіў"Нараджэнне Хрыстовае". Любоў Яцкіў21 лістапада 2013г. у Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве г.Гродна адбудзецца адкрыццё выставы сучаснай іконы на тэму «Святыя мучанікі непадзеленай царквы – сведкі Ісціны ў стагоддзях». Выстава будзе знаходзіцца ў храме да 8 снежня 2013 года.

Адкрыццю выставы папярэднічае служэнне Божай літургіі. Па заканчэнні літургіі аб 11:00 афіцыйнае адкрыццё выставы.

Гістарычныя аповеды. Аповед другі. Гарадзенская архітэктурная школа

Крыжова-купальны стыль Каложскай царквыКрыжова-купальны стыль Каложскай царквыГарадзенскія цэрквы XII стагоддзя, пабудаваныя пад кіраўніцтвам таленавітага дойліда Пятра Міланега, маюць шэраг цікавых асаблівасцяў. Шмат іх сустракаецца па-асобку ў іншых месцах, але разам – нідзе болей ва ўсім славянскім свеце. Гэта ставіць пабудовы гарадзенскай архітэктурнай школы на адну ступень з найцікавейшымі прыкладамі іншых славянскіх (і не толькі) архітэктурных школ гэтага перыяду. Але ж якія характэрныя рысы гарадзенскіх храмаў даюць выснову сцвярджаць пра існаванне самабытнай гарадзенскай школы дойлідства? Менавіта пра гэта і пойдзе гаворка ў сённяшнім аповедзе.

Гарадзенская архітэктурная  школа склалася ў другой палове XII ст. і ахапіла Горадзен, Ваўкавыск і Навагрудак. Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў адзначаны перыяд сведчыць пра заможнасць гараджан і дазваляе казаць пра Горадзен як пра значны эканамічны цэнтр рэгіёна. Але іх унутраная блізкасць і невялікая колькасць паказвае на тое, што будаўніцтва каменных помнікаў у Гарадзенскім княстве доўжылася не больш за два дзесяцігоддзі.

Прыход Каложскай царквы пачаў супрацоўніцтва з аддзелам сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г.Гродна

14 лістапада 2013г. клірык Барыса-Глебскага храма г.Гродна протаіерэй Георгій Рой сустрэўся з сябрамі клуба «Святло душы», які працуе ў межах дзейнасці аддзела сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г.Гродна. Падчас сустрэчы святар распавёў слухачам пра гісторыю праваслаўнага іканапісу, а на ўзоры двух старажытных абразоў Каложскага храма - Усёвідушчае Вока Божае(XVIIIст.) і Неапальная Купіна (XVIIIст.) раскрыў сімвалічнае значэнне іконы.

Затым сябры клуба пазнаёміліся з тэхналогіяй напісання ікон. У заключнай частцы сустрэчы святар распавёў пра месца іконы ў жыцці сучаснага чалавека.

Лекцыя протаіерэя Аляксандра Балоннікава: «Асноўныя аспекты хрысціянскай сатэрыялогіі»

Лекцыя протаіерэя Аляксандра БалоннікаваЛекцыя протаіерэя Аляксандра Балоннікава14 лістапада 2013г. для слухачоў катэхізатарскіх курсаў пры Пакроўскім саборы ў Гродне адбылася лекцыя настаяцеля Каложскай Барыса-Глебскай царквы протаіерэя Аляксандра Балоннікава на тэму хрысціянскага вучэння аб збаўленні.

Катэхізатарскія курсы, распачатыя з ініцыятывы архіепіскапа Арцемія дзеля падвышэння багаслоўскай граматнасці сярод прыхаджан  нашай епархіі, былі і застаюцца досыць папулярнымі сярод жыхароў Гродна. Бо гэта не толькі добрая магчымасць на працягу 3 гадоў асвоіць базавы курс 10 багаслоўскіх дысцыплінаў, але і, як напрыклад, сёння, своеасаблівая пляцоўка для размоў як паміж сабой, так і з цікавымі лектарамі.

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)