Выстава сучаснай храмавай архітэктуры адкрылася ў Каложскім прыходзе

"Храмы: у пошуках будучыні традыцыі""Храмы: у пошуках будучыні традыцыі"18 лістапада ў царкоўна-прыходскім комплексе Каложскага прыхода адкрылася выстава прафесара Беластоцкага тэхнічнага ўніверсітэта "Храмы: у пошуках будучыні традыцыі". Ежы (Георгій) Усціновіч  - аўтар дзясяткаў цэркваў у розных краінах свету. У Гродне плануецца рэалізацыя ягонага праекта ў стылі мадэрнізму, які будзе першым храмам такога кшталту на тэрыторыі Беларусі. Сваё бачанне, якім чынам традыцыя, сучаснасць, сімвал і архітэктура могуць суіснаваць ў адным аб'екце, прафесар Усціновіч прадставіць у экспазіцыі выяў сваіх работ, якая будзе знаходзіцца ў памяшканні Хрысцільні царкоўна-прыходскага комплексу па адрасе вул.Каложа, 10. Выстава будзе адкрыта з 18-га да 30-га лістапада. Запрашаем!

Падрабязней...

4 лістапада - пераход у цёплы храм

У сувязі з наступленнем халоднай пары богаслужэнні ў Каложскім прыходзе будуць адбывацца ў цёплым храме. З гэтае нагоды 4 лістапада - у дзень памяці Казанскай іконы Божае Маці -  пасля Бажэственнай літургіі пройдзе хрэсны ход са Свята-Барыса-Глебскай царквы ў дамовую царкву Каложскай іконы Божае Маці ў царкоўна-прыходскім комплексе.

Каложа не застанецца без малітвы - познія нядзельныя літургіі і малебны па аўторках будуць здзяйсняцца ў старажытным храме.

Запрашаем на Каложскія біблейскія чытанні

Дарагія сябры! Пачаўся новы навучальны год і ў нашым прыходзе аднаўляюцца сустрэчы для сумеснага вывучэння Святога Пісання - Каложскія біблейскія чытанні.

У мінулы раз мы праходзілі Евангелле паводле Лукі. Аўтар гэтага Евангелля - апостал Лука - з'яўляецца таксама і аўтарам Дзеянняў апосталаў. З гэтай прычыны прапануем у гэтым годзе бліжэй пазнаёміцца з тэкстам гэтай кнігі. Вядома, что усе кнігі як Старога, так і Новага Запаветаў можна падзяліць на законадаўчыя, гістарычныя, вучыцельныя і прароцкія. Апостальскія Дзеянні адносяцца да гістарычных кніг Бібліі. У ёй распавядаецца пра жыццё ранняй Хрысціянскай Царквы. І менавіта з тым, што адбывалася з Царквой Хрыстовай у 1 стагоддзі, мы і будзем знаёміцца на нашых сустрэчах.

Падрабязней...

У Каложскім прыходзе прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (XII ст.): пошук шляхоў захавання»Другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (XII ст.): пошук шляхоў захавання»30 верасня 2016 года ў дзень памяці святых мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі ў Свята-Барыса-Глебскім прыходзе ў дамовым храме Прасвятой Багародзіцы адбылася канферэнцыя, прысвечаная пошуку шляхоў захавання старажытнай Каложскай царквы горада Гродна. Удзел у канферэнцыі ўзялі прадстаўнікі навуковай супольнасці, грамадскія і царкоўныя дзеячы з Беларусі, Расіі, Польшчы і Украіны. Вынікам сустрэчы стала рэзалюцыя.

Падрабязней...

На прастольнае свята ў прыходзе адкрылася бібліятэка імя Ларысы Геніюш

Хрыстос Уваскрэс! 15 мая 2016 года ў Каложскім прыходзе адзначылі падвойнае свята –  дзень памяці святых дабраверных Барыса і Глеба супаў з днём святых жанчын-міраносіц. Прастольнае свята распачалося вадасвятным малебнам. Святочную Бажэственную літургію ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавысскі Арцемій. Яму суслужылі сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Анатолій Ненартовіч, гродзенскі благачынны протаіерэй Аляксандр Велісейчык, настаяцель Свята-Марфінскай царквы протаіерэй Віктар Свянціцкі, настаяцель Каложскага прыхода протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель кафедральнага сабору протаіерэй Георгій Рой, зельвенскі благачынны протаіерэй Георгій Субаткоўскі.

Падрабязней...

Хрыстос уваскрэс!

Хрыстос уваскрэс!

Са святам, браты і сёстры!

Сапраўды ўваскрэс Хрыстос!

Са святам Увахода Гасподняга ў Іерусалім!

Дарагія браты і сёстры, віншуем вас са святам Уваходу Гасподняга ў Іерусалім. З Вербнай нядзеляй!

Падрабязней...

Коложский приход посетили главы исполкомов Гродненщины

Тридцатого марта, в день памяти святого праведного Алексия, человека Божия, приход святых мучеников благоверных князей Бориса и Глеба на Коложе с рабочим визитом посетили председатель Гродненского областного исполнительного комитета Владимир Васильевич Кравцов и председатель Гродненского городского исполнительного комитета Мечислав Брониславович Гой.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)