Крайкам вока зазірнуць у мінулае

19 чэрвеня у Каложскім прыходзе вучоныя з Беларусі, Расіі і Польшчы абмеркавалі пытанні, звязаныя са старажытным храмам, з праблемамі яго захавання. У час працы канферэнцыі адбывалася выстава артэфактаў з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі пад назвай "Каложа: позірк у мінулае".

Падрабязней...

Шляхі захавання старажытнай Каложскай царквы абмяркуюць вучоныя розных краін

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (ХІІ ст.): пошукі шляхоў захавання»Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (ХІІ ст.): пошукі шляхоў захавання»

 

Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Архіяпіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага АРЦЕМІЯ прыходская грамада Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы аб’яўляе аб правядзенні 19 чэрвеня 2015 года Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Свята-Барыса-Глебская Каложская царква (ХІІ ст.): пошукі шляхоў захавання».

Падрабязней...

Яраслаўль-Кіраў-Екацярынбург-Казань-Ніжн.Ноўгарад-Масква. Паломніцкая вандроўка 3-12 ліпеня.

Свята-Увядзенскі Тоўгскі жаночы манастыр г.ЯраслаўльСвята-Увядзенскі Тоўгскі жаночы манастыр г.ЯраслаўльДарагія браты і сёстры! Запрашаем Вас у паломніцкую вандроўку па праваслаўных святынях расійскіх гарадоў, якая адбудзецца з 3 па 12 ліпеня. Маршрут уключае ў сябе гарады: Яраслаўль, Кіраў, Екацярынбург, Казань, Ніжні Ноўгарад, Масква.

Падрабязней...

Каложскія Біблейскія чытанні працягнуцца ўвосень


У сувязі з наступленнем перыяду канікул і адпачынкаў, сумесныя чытанні Свяшчэннага Пісання ў Каложскім прыходзе ўлетку адбывацца не будуць.

Да сустрэчы ў верасні.

Спасі Вас Гасподзь!

Са Святам Святой Троіцы!

Са Святам Узнясення Гасподняга!

Ці мела Каложская царква вежу-званіцу?

Выгляд Каложы па версіі Ул. БачковаВыгляд Каложы па версіі Ул. БачковаПачынаючы з другой паловы ХІХ ст. археолагі, гісторыкі і архітэктары стварылі каля дзясятка розных варыянтаў магчымага першапачатковага выгляду старажытнай Барысаглебскай царквы ў Гродне.

Усе гэтыя варыянты маюць некаторыя агульныя рысы, але наогул вельмі моцна адрозніваюцца адзін ад другога. І гэта зразумела – нават першыя выявы царквы на гравюрах другой паловы XVI ст. ужо паказваюць нам храм, які страціў свой пачатковы выгляд за чатыры стагоддзі існавання.

Падрабязней...

Выстава абразоў у жанры залатнога шыцця пройдзе ў Каложскім прыхозе

У гонар 1000-годдзя пакутніцкага подзвігу заступнікаў Каложы святых страстацерпцаў дабраверных князёў Барыса і Глеба ў царкоўна-прыходскім комплексе Свята-Барыса-Глебскага прыхода з 12-га мая да 6-га жніўня будзе праходзіць выстава абразоў беларускай мастачкі ў жанры тварнага і залатнога шыцця Галіны Пятроўны Курносавай. Тэхналогія, па якой створаны экспанаты, з'яўляецца старажытнай і ўнікальнай.
Запрашаем наведаць экспазіцыю ў любы дзень з 10:00 да 17:00 па адрасе вул.Каложа, 10.

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)