Запрашаем на Каложскія біблейскія чытанні!

Дарагія сябры! Пачаўся новы навучальны год і ў нашым прыходзе аднаўляюцца сустрэчы для сумеснага вывучэння Святога Пісання - Каложскія біблейскія чытанні.

 

Запрашаем усіх жадаючых на Каложскія біблейскія чытанні ў аўторак 18 верасня 2018 года а 18:30 у прыходскі комплекс (вул.Каложа,10). Перад чытаннямі адбудзецца малое павячэр'е.

Відэасюжэт "Панарамы"

6 жніўня - дзень памяці святых страстацерпцаў дабраверных князёў Барыса і Глеба

Прэм'ер-міністр наведаў Каложскую царкву

У першую нядзелю ліпеня найстарыжытнейшы храм Гродзенскай епархіі - Свята-Барыса-Глебскую царкву наведаў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў з жонкай.

Высокага госця, які прыбыў у Каложу ў суправаджэнні старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Васільевіча Краўцова і старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэат Мечыслава Браніслававіча Гоя, сустракаў упраўляючы Гродзенскай епархіяй Рускай Праваслаўнай Царквы Высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Арцемій.

Падчас экскурсіі для членаў дэлегацыі адбылося знаёмства са шматвяковай гісторыяй храма і былі агледжаныя праведзеныя работы па рамонту драўляных канструкцый храма.

//orthos.org

Адбылося перапахаванне парэшткаў, знойдзенных каля Каложскай царквы

27 чэрвеня на цвінтары ля старажытнай Каложскай Свята-Барыса-Глебскай царквы адбылося пахаванне парэшткаў, якія былі знойдзены ля муроў храма падчас работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Усе адшуканыя парэшткі былі даследаваны антраполагам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама прайшлі судмедэкспертызу. Па заключэнні навукоўцаў усе парэшткі належаць асобам мужчынскага полу, што адпавядае здагадцы аб тым, што вакол Каложскай царквы былі пахаваныя манахі мужчынскага манастыра, які тут існаваў.

Настаяцель прыхода протаіярэй Аляксандр Балоннікаў і протадыякан Уладзімір Юзва справілі праваслаўны чын пахавання, пасля якога парэшткі былі аддадзены зямлі.

Падрабязней...

17 чэрвеня 2018 года адбыўся штогадовы Хрэсны ход у гонар Сабору Ўсіх Беларускіх святых

Памолімся аб спачыне душы нашага брата ў Хрысце Андрэя

У суботу адышоў да Госпада наш брат у Хрысце калажанін званар Андрэй. Ад гэтага часу біццё званоў у нашай царкве будзе нагадваць нам аб ім і заклікаць да малітвы аб спачыне ягонай душы!

У панядзелак 11 чэрвеня а 11:00 у Свята-Барыса-Глебскім прыходзе адбудзецца адпяванне раба Божага Андрэя.

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)