Полацк-Пскоў-Пецярбург-Смаленск. Паломніцкая вандроўка 18 - 21 красавіка

Успенскі сабор, г.СмаленскУспенскі сабор, г.СмаленскПрыход храма святых страстацерпцаў дабраверных князёў Барыса і Глеба г.Гродна запрашае ў паломніцкую вандроўку 18.04.2015 - 21.04.2015 па маршруце Полацк - Пскоў - Санкт-Пецярбург - Смаленск.

 

Падрабязней...

Высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Арцемій наведаў Каложскі прыход і здзейсніў чытанне Вялікага пакаяннага канона

26 лютага Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавысскі, наведаў прыход храма святых страстацерпцаў дабраверных князёў Барыса і Глеба г. Гродна. Візіт архіерэя пачаўся з наведвання старажытнага Каложскага храма. Уладыка грунтоўна пазнаёміўся са справамі прыхода і ўдзяліў асаблівую ўвагу пытанню магчымай рэстаўрацыі Каложскай царквы. Настаяцель Каложскага храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў атрымаў благаславенне архіепіскапа Арцемія на арганізацыю і правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі з прыцягненнем навукоўцаў з Беларусі, Украіны, Расіі і іншых краін.

Падрабязней...

Каложскі Свята-Барыса-Глебскі храм наведалі ўдзельнікі нарады камісіі Парламенцкага Сходу Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю

26 лютага ўдзельнікі нарады камісіі Парламенцкага Сходу Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю ў межах сваёй працы ў г.Гродна наведалі Каложскі Свята-Барыса-Глебскі храм. Дэлегацыю ўзначаліў старшыня камісіі Гайдукевіч Валеры Уладзіміравіч. Настаяцель Каложскага прахода протаіерэй Аляксандр Балоннікаў сустрэў гасцей і правёў азнаямленчую экскурсію, пазнаёміў гасцей з гісторыяй і асаблівасцямі архітэктуры старажытнага храма.

Падрабязней...

Выстава сучаснай іконы адкрылася ў дамовым храме Божае Маці Каложскай

У межах XIV Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест» у нядзелю 8 лютага у дамовай царкве у гонар Божае Маці "Каложская" адкрылася Міжнародная выстава сучаснай іконы пад назвай "Святая ікона". На ёй былі прадстаўлены працы мастакоў з Польшчы, Украіны, Беларусі, Літвы і Славакіі. Выявы на рэлігійную тэматыку - гэта вынік дзвюхтыднёвага пленера, які праходзіў у Польшчы. Некаторыя з аўтараў прысутнічалі на адкрыцці выставы і маглі адказаць на шматлікія пытанні наведнікаў.

Падрабязней...

Калажане з зоркай падарожнічаюць

З зоркай падарожнічаюцьЗ зоркай падарожнічаюцьАдной са старадаўніх народных традыцый святкавання Раства Хрыстовага на нашай зямлі з’яўляецца спяванне калядных песень – калядак. Іх пачыналі спяваць на Куццю – вечар перад Раством, і працягвалі да свята Хрышчэння Гасподняга (Вадохрышча). Увесь гэты перыяд таксама называўся Каляды. Звычайна каляднікі хадзілі па дварах у калядныя вечары і віншавалі гаспадароў, спяваючы калядныя песні пад вокнамі хат. Менавіта падчас калядных песнапенняў з’явілася яшчэ адна традыцыя – праяўляць дабрачыннасць. З каляднікамі гаспадары хаты дзяліліся ўсялякага роду ежай – хлебам, каўбасамі, салам. Заможныя людзі і шляхта дзяліліся з беднымі сваімі даходамі.

Падрабязней...

"Загавіны на Ражджэственскі пост" адсвяткавалі ў Каложскім прыходзе

Загавіны на Ражджэственскі пост - 2014Загавіны на Ражджэственскі пост - 201427 лістапада ў 18.00 у двары прыходскага дома Каложскай царквы адбылося сямейнае свята "Загавіны на Ражджэственскі пост".

Свята пачалося ў дамовым храме Каложскай іконы Божае Маці, дзе адбыўся малебен.

У двары гасцей сустракаў спецыяльна запрошаны на святкаванне каваль. Для дэманстрацыі свайго майстэрства ён падрыхтаваў пераносны горан і невялікую кавадлачку. Дачакаўшыся публікі, каваль распачаў свой майстар-клас, падчас якога выкаваць сабе падкоўку паспрабавалі і дзеці, і дарослыя.

Падрабязней...

Архіепіскап Арцемій узнагародзіў прыхаджанак Каложскай царквы Каложскімі крыжамі

Людміла Мікалаеўна, Ніна Мікалаеўна і Ірына Яфрэмаўна з узнагародаміЛюдміла Мікалаеўна, Ніна Мікалаеўна і Ірына Яфрэмаўна з узнагародаміУ гэтым месяцы тры нашыя паважаныя прыхаджанкі - Ірына Яфрэмаўна, Ніна Мікалаеўна і Людміла Мікалаеўна - сустрэлі прыгожыя даты. 23 лістапада ў  Свята-Барыса-Глебскім прыходзе адбылося ўшаноўванне імянінніц. З іхнімі Днямі нараджэння іх прыйшлі павіншаваць калажане і сябры Каложскага брацтва. Падчас чаяпіцця для імянінніц і ўсіх гасцей быў прэзентаваны пачастунак - вялікі трохпавярховы торт. Акрамя святочнага стала віноўніц урачыстасці вечарам чакаў важны сюрпрыз.

На вячэрнюю службу ў Каложскі прыход завітаў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Пасля службы Уладыка павіншаваў нашых прыхаджанак са святам і за іх труды ў прыходзе на карысць царквы ўзнагародзіў іх медалямі - "Каложскім крыжам 3-й ступені".

Падрабязней...

Архиепископ Артемий совершил чин присоединения к Православию гражданина Шри-Ланки

Известно, что путь к Богу у каждого человека свой. Для родившегося в буддийской семье Дэнни таковым стал путь из Шри-Ланки в Беларусь. Приехав изучать медицину, он приобрел здесь намного больше - веру.

Разумеется, путь этот сложнее 9-ти часового перелета и обошелся Дени куда дороже, чем плата за авиабилеты.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)