Святая роўнаапостальная Ніна, асветніца Грузіі

27 студзеня Праваслаўная Царква ўзгадвае святую роўнаапостальную Ніну, асветніцу Грузіі.

Святая Ніна была пляменніцай Іерусалімскага патрыярха Ювеналія. Яна ад юнацтва ўсім сэрцам узлюбіла Бога і глыбока шкадавала людзей, якія не верылі ў Яго. Пасля таго, як яе бацька Завулон (ён быў з Кападокіі) падаўся ў пустэльнікі, а маці ягоная паступіла ў дыяканісы, святая Ніна была аддадзена на выхаванне адной набожнай старыцы.

Частыя апавяданні гэтай старыцы пра Іверыю (цяперашняя Грузія), у той час яшчэ паганскай краіне, узрушылі ў Ніне моцнае жаданне наведаць тую краіну і прасвятліць яе жыхароў светам Дабравесця.

Крыж  святой НіныКрыж святой НіныЖаданне гэтае яшчэ больш умацавалася, калі яна аднойчы ва ўяўленні ўбачыла Маці Божую, якая ўручыла ёй крыж з вінаградных лозаў. І жаданне яе спраўдзілася, калі ёй прыйшлося бегчы ў Іверыю, ратуючыся ад ганення, учыненага імператарам Дыяклеціанам (284 – 305 гг).

У Іверыі святая Ніна пасялілася ў адной жанчыны ў царскіх вінаградніках і вельмі хутка стала вядомай ў наваколлі, таму што дапамагала многім пакутным людзям. Даведаўшыся пра моц ейных малітваў, шмат хворых пачалі прыходзіць да яе. Прызываючы імя Хрыстова, святая Ніна вылечвала іх і расказвала ім пра Бога, які стварыў неба і зямлю, і пра Хрыста Спасіцеля.

Пропаведзь пра Хрыста, цуды, якія рабіла святая Ніна, і ейнае дабрадзейнае жыццё дабратворна ўздзейнічалі на жыхароў Іверыі, і шмат з іх уверавалі  ў ісцінага Бога і прынялі хрышчэнне. Яна навярнула да Хрыста ў Грузіі і самога цара Марыяна (Мерой), які быў да гэтага язычнікам. Тады з Канстанцінопаля былі выкліканыя епіскап і свяшчэннікі, і пабудаваны першы ў Іверыі храм у імя святых Апосталаў. Паступова амаль уся Іверыя прыняла хрысціянства.

Месца, дзе спачываюць мошчы святой НіныМесца, дзе спачываюць мошчы святой НіныСвятая Ніна, якая не любіла гонару і славы, аддалілася на адну гару і там у адзіноце дзякавала Богу за навяртанне ў хрысціянскую веру ідалапаклоннікаў. Праз некалькі год яна пакінула свой зацішак і накіравалася ў Кахецію, дзе навярнула ў хрысціянства царыцу Сафію. Пасля трыдцаціпяцігадовых подзвігаў святая Ніна мірна сканала 11 студзеня 335 года па старым стылі. На месцы ёйнага скону цар Марыян збудаваў храм у імя святога велікамучаніка Георгія, дальняга сваяка святой Ніны.

З успамінам святой Ніны звязана аднойдзенне хітона Хрыстова. Падчас укрыжавання Спасіцеля гэты хітон дастаўся па жэрабю аднаму рымскаму воіну, а потым пасля розных падзей трапіў у Грузію. Дзякуючы бажэственнаму адкравенню святая Ніна знайшла гэты хітон зарытым у каранях кедру.

Трапар:

Слова Божия служительнице,/ во апостольстей проповеди первозванному Андрею/ и прочим апостолом подражавшая,/ просветительнице Иверии и Духа Святаго цевнице,/ святая равноапостольная Нино,/ моли Христа Бога// спастися душам нашим.

Кандак:

Приидите днесь вси,/ воспоим избранную от Христа/ равноапостольную проповедницу Божия слова,/ мудрую благовестницу,/ люди Карталинии приведшу на путь живота и истины,/ Богоматере ученицу,/ усердную заступницу и неусыпающую хранительницу нашу,// Нину прехвальную.

Усіх імяніннікаў сардэчна віншуем з Днём Ангела!