У межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест» прайшоў вечар духоўнай паэзіі

26 лютага 2013 г. у актавай зале царкоўна-прыхадскога комплекса Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна прайшоў вечар  духоўнай паэзіі. Традыцыйна ён прайшоў у межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест».

У мерапрыемтве узялі ўдзел паэты і музыкі  Свята-Барыса-Глебскага брацтва і прыхода Каложскай царквы: магістр мастацтваў, лаўрэат міжнародных конкурсаў, кампазітар, вядомы беларускі гітарыст Уладзімір Захараў, свае вершы і песні выканала прыхаджанка Каложскай царквы Алена Якімава, а таксама са сваімі аўтарскімі песнямі выступіў старшыня Свята-Барыса-Глебскага брацтва, панамар храма Анатоль Калкоўскі. Вечар прайшоў у вельмі цёплай атмасферы.