Выстава «Пакліканыя» ў Гродзенскiм дзяржаўным музеi гiсторыi рэлiгii

Выстава «Пакліканыя» у Гродзенскiм дзяржаўным музеi гiсторыi рэлiгiiВыстава «Пакліканыя» у Гродзенскiм дзяржаўным музеi гiсторыi рэлiгii12 снежня святары Каложскай царквы – настаяцель протаіерэй Аляксандр Балоннікаў і клірык протаіерэй Георгій Рой прынялі ўдзел у адкрыцці выставы пад назвай “Пакліканыя” ў Гродзенскiм дзяржаўным музеi гiсторыi рэлiгii. «Пакліканыя» - менавiта так успрымаюцца тыя, чыё жыццё з’явiлася ззяннем святасці для нашчадкаў. Яны пакліканыя Богам да любові і праўды. Прадстаўленую экспазіцыю падрыхтавала Людміла Русецкая. Менавiта яна і распавяла прысутным пра саміх святых - пакутнiкаў, апосталаў, прарокаў, святароў, якiя гасцiнна сустракалi сваiх наведвальнiкаў, пра тых, хто сваiм жыццём падцвердзiў пачуты аднойчы заклiк Божы.

Выстава «Паклiканыя» стала своеасаблівым працягам i добрым водгукам нядаўняй экспазiцыi: «Святыя пакутнікі непадзеляннай Царквы – жывыя сведкi iсцiны ў вяках», што адбылася ў Каложскай Барыса-Глебскай царкве. Як у сцiплай Каложы, так i ў прасторных залах музея, кожны наведвальнiк можа адчуць на сабе позiрк святых, якія ўзіраюцца ў нас са святых абразоў, гравюр i жывапiсных палотнаў, i як быццам бы заклікаюць кожнага, хто сустракае на сабе іх позірк, пачуць сваё пакліканне да Хрыстовай праўды і святасці думак, пачуццяў і ўчынкаў.

Протаіерэй Георгій РОЙ



Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)