Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы

Нараджэнне Прасвятой БогародзіцыНараджэнне Прасвятой БогародзіцыУ імя Айца і Сына і Святога Духа!

Нараджэнне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і заўжды Дзевы Марыі святкуецца Царквой як дзень сусветнай радасці. У гэты светлы дзень, на мяжы Старога і Новага запаветаў, нарадзілася Найблагаславеннейшая Дзева Марыя, якой ад веку Промыслам Божым наканавана было паслужыць таямніцы ўцялеснення Бога Слова: стаць Маці Збавіцеля свету – Госпада нашага Іісуса Хрыста.

Нараджэнне Дзевы Марыі – гэта дзень, які прадвясціў чалавецтву набліжэнне доўгачаканага Святла, якое павінна вывесці людзей з-пад улады цемры. Святлом ціхім называем мы Сына Божага, Месію. Сон -цам праўды, якое спусцілася з нябёсаў, каб асвятліць і асвяціць увесь сусвет і чалавека, называем мы Хрыста. І вось Нараджэнне Прасвятой Дзевы Марыі і з'явілася першай зорачкай, што абвясціла аб спасланні на зямлю Сонца праўды і Святла розуму. Па тлумачэнні святых айцоў, у Нараджэнні Прасвятой Багародзіцы адкрываецца прад намі першая ступень набліжэння Бога да дабрадатнага яднання з чалавецтвам у асо -бе Прачыстай Дзевы.

Нараджэнне Божай Маці адзначыла наступ часу, калі пачалі выконвацца вялікія і суцяшальныя абяцанні Божыі аб выратаванні роду чалавечага ад рабства дыявала. Гэтая падзея наблізіла да зямлі Царства Божае – Царства ісціны, набожнасці, дабрачыннасці і не-смяротнага жыцця. Успрыманне Богам чалавечай прыроды ад за -ганнага чалавецтва – гэта справа больш дзівосная, чым стварэнне новага чалавека сілаю ўсемагутнасці Божай. З нараджэння Прас -вятой Багародзіцы пачынаецца пераадоленне таго падзелу, які існаваў паміж Богам і чалавекам з моманту грэхападзення.

Яна нарадзілася ад Бога. Яна нарадзілася як апошняе, заключ -нае звяно доўгага ланцужка людзей, якія на працягу ўсёй чалаве -чай гісторыі змагаліся за чысціню, змагаліся за веру і вернасць, змагаліся за цэласнаць і паўнату, змагаліся за тое, каб на першым месцы ў іх жыцці быў Бог. І паступова, са стагоддзя ў стагоддзе, яны падрыхтавалі Спадкаемніцу свайго роду – Чыстую і Безза -ганную Дзеву, Якая ў Сваёй асобе явіла чалавецтву ўзор чысціні, любові, веры, змірэння, Якая змясціла ў Сабе, стаўшы Жывым храмам Божым, Таго, Каго не можа ўмясціць у сабе і ўвесь Сусвет. У асобе Дзевы Марыі чалавецтва збудавала Лесвіцу, якая сваёй чысцінёй, верай і любоўю паднялася ад зямлі да неба, і па гэтай Лесвіцы сышоў да нас на зямлю Сын Божы, Гасподзь наш Іісус Хрыстос.

Сам Бог заручаецца з чалавецтвам у асобе найлепшага прадстаўніка Яго – Прачыстай Дзевы Марыі, а праз Яе, праз Яе веру і паслухмянасць, дае нам Сына Свайго Адзінароднага.

У Нараджэнні Божай Маці – радасная таямніца чалавеча -га нараджэння. Яно – вынік чалавечага кахання і любові Бога да чалавека. З самага нараджэння Свайго Прасвятая Дзева валодае благадаццю, якая адкрывае таямніцу супрацоўніцтва чалавека з Богам і без якой Божы план выратавання чалавецтва не можа быць ажыццёўлены. Сёння мы святкуем Яе нараджэнне, з'яўленне на свет Той, Якая адна толькі ва ўсім свеце змагла аб’яднаць у Сабе два вялікіх, ні для каго больш не сумяшчальных служэння – Бо -жае і Чалавечае; як і Сам Гасподзь Іісус Хрыстос, народжаны Ёю, Адзін толькі ва ўсім свеце быў Богам і Чалавекам, паяднаўшы ў Сваёй Асобе дзве, здавалася б, несумяшчальныя прыроды – Бо-жую і Чалавечую.

Радуючыся з той нагоды, што сёння пакладзены пачатак наша -га выратавання, павінны мы паклапаціцца, каб пачатак гэты быў пачаткам добрым і для нас, каб сусветная радасць зрабілася і на -шай, каб зрабіліся далучанымі да збаўлення і нашы няплодныя для дабра душы.

Услаўляючы Нараджэнне Прачыстай Багародзіцы, якое па -клала канец няплодству яе бацькоў, мы павінны імкнуцца да вы -звалення ад няплодства душ нашых, каб нам не вуснамі толькі ўсхваляць урачыстасць Нараджэння Божай Маці, але і на самой справе імкнуцца прыносіць плён святасці і жыцця вечнага. Мы павінны маліць Дзеву Марыю, каб дапамагла Яна нам пазбавіцца ад духоўнай няплоднасці, і як Сама Яна заўсёды захоўвала словы жыцця ў сэрцы Сваім, так каб насадзіла Яна ў нашым сэрцы на -сенне слова Божага, якое, узрастаючы, давала б багаты ўраджай і пазбавіла б нас ад голаду і смагі духоўнай. Амінь.


"Пропаведзі". Архіепіскап Арцемій (Кішчанка)

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)