Нядзеля 16-я пасля Пяцідзясятніцы

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Прытча аб талантахПрытча аб талантахУ сённяшнім Евангеллі сказана, што Хрыстос ставіцца да нас так, як чалавек, які, адпраўляючыся ў далёкую краіну, паклікаў рабоў сваіх і даручыў ім маёмасць сваю. Калі Хрыстос узнёсся на неба, Ён быў падобны да такога чалавека. Адпраўляючыся ў шлях, Збавіцель паклапаціўся пра тое, каб за-бяспечыць Сваю Царкву ўсім неабходным у час Сваёй адсутнасці. Хрыстос даверыў ёй усё, што ў Яго ёсць, і аднаму Ён даў пяць талантаў, другому два, іншаму адзін – кожнаму ў адпаведнасці з магчымасцямі яго. Розныя здольнасці ў людзей, розныя паслушэнствы ў Царкве.

У кожнага чалавека – свой шлях у жыцці. Прамудрасць Божая паставіла перад кожным з нас пэўную задачу. Кожнаму з нас дадзена тэма жыцця, таму ў кожнага з нас ёсць свой шлях: раскрыць гэту тэму жыцця, выканаць гэту волю Божую аб нас, гэту задачу, пастаўленую перад намі Прамудрасцю Божай. Ад Бога нам прызначаны гэты шлях. Але мы па ім можам ісці або не ісці, мы вольныя зрабіць гэты выбар.

І кожнаму чалавеку дадзены пэўныя сілы і здольнасці для таго, каб ісці менавіта гэтым шляхам. Кожнаму чалавеку дадзены таленты.

Талант – гэта вага срэбра, гэта грошы. Прападобны Серафім Сароўскі ў сваёй знакамітай гутарцы з Мікалаем Матавілавым прыпадабняе чалавечае жыццё духоўнай куплі. Срэбра або золата – проста груда бліскучага металу, і яны нічога не значаць. Гэта ляжыць мёртвым грузам, пакуль не пушчана ў гандлёва-гаспадарчы зварот. Тое ж самае бывае з духоўнымі здольнасцямі. Гэта можа адносіцца да ўсяго жыцця чалавека, калі ён жыве, як быццам бы і не жыве, як быццам бы жыццё яму не належыць. Хто не клапоціцца пра атрыманы ім дар, той страчвае яго. Ён згасае, як полымя, якое нікім і нічым не падтрымліваецца.

Так , кожнаму з нас дадзены таленты, дадзены сродкі, сілы ісці па таму шляху, па якім прызначана нам ісці Прамудрасцю Божай і па якому мы можам ісці. І калі мы пойдзем па гэтым шляху, то дадзены нам талент раскрыецца, памножыцца з дапамогай Божай. Мы выканаем задачу, пастаўленую перад намі ў гэтым жыцці Самім Богам. “Стараннасцю і працай, – гаворыць нам сёння Гасподзь, – можна многага дасягнуць у духоўным жыцці.” І чым большыя здольнасці і дары мае чалавек , тым больш ён павінен працаваць.

Аднак усякі дар прадугледжвае адказнасць. Калі наступае час падводзіць вынікі, лянівы раб апраўдвае сябе. «Вось табе тваё, – гаворыць ён, вяртаючы свой талант Госпаду. – Хоць я і не павялічыў яго, як гэта зрабілі іншыя, усё ж я не паменшыў яго». Як быццам ад яго не патрабавалася папрацаваць. Ён усведамляе, што закапаў свой талант у зямлю, пахаваў яго. Ён падае гэта так, быццам у гэтым няма яго ніякай віны, а наадварот, ён заслугоўвае пахвалы за сваю асцярожнасць, за тое, што ён пазбегнуў усякай рызыкі. У гэтага чалавека псіхалогія нізкага раба. «Я спалохаўся, – гаворыць ён, – і таму нічога не рабіў». Гэта не той страх Божы, які з'яўляецца пачаткам прамудрасці і які весяліць сэрца і натхняе на працу ў славу Божую. Гэты страх паралізуе розум і волю.

Лянівы раб асуджаецца Божым судом да страты свайго таланта. «Вазьміце ад яго талант, – гаворыць Гасподзь, – і дайце таму, хто мае дзесяць талантаў. Бо кожнаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто не мае, адымецца і тое, што мае».

Гасподзь называе яго рабом ліхім і лянівым. Лянівыя рабы – ліхія рабы. «Плач і скрыгат зубоў» (Мф.25:30) стануць доляй іх.

«Цемра суцэльна» – гэта значыць, такая цемра, якая знаходзіцца па-за межамі вобласці Святла Божага і становіцца вечным лёсам таго, хто захоча пражыць адведзенае яму Богам жыццё бестурботна і бесклапотна, без напружання ў барацьбе з самім сабой, не памнажаючы таланты веры, дадзеныя яму яго Творцам. Гэта значыць, адказваць нам давядзецца не толькі за зло, якое мы здзейснілі, але і за дабро, якога не зрабілі. Бо, паводле сённяшняга Евангелля, сумны канец чакае не толькі таго, хто страціў, марна развёў, праматаў дадзеныя яму ў доўг таланты, але разам з ім і таго, хто проста не памножыў іх, не прыклаў намаганняў для таго, каб дар, атрыманы ад Творцы, быў сагрэты цеплынёй адоранага сэрца. Хто з неахайнасцю ставіцца да Божай справы, становіцца падоб-ным да таго, хто выконвае волю варожую.

У прытчы аб талантах заклікае нас Гасподзь несці Святло Хрыстова вучэння ў практычнае, асабістае і грамадскае жыццё.

Пры розных здольнасцях (талантах), дадзеных Творцам усім людзям, кожнаму чалавеку дадзены і адзін агульны талант, гэта –талант веры. І менавіта гэты талант і павінен у нас, а праз нас – у свеце, прынесці «плён з прыбыткам.» Вера вучыць нас дабрадзейнаму жыццю, талант веры дае нам тое, што з'яўляецца карысным і творчым, што ўзвышае змест нашага жыцця і з’яўляецца яго апраўданнем.

Жыццё – гэта праца і яшчэ раз праца, а не забава. Праца, першым чынам, над самім сабой. Памнажэнне ўкладзенага ў нас Творцам дару веры патрабуе працы і працай дасягаецца.

Жыццёвы вопыт і назіраемая намі карціна сучаснага свету яскрава сведчаць пра тое, што там, дзе чалавек адрываецца ад Першакрыніцы жыцця, ад Бога, там, дзе не памнажаецца Богам дадзены чалавеку талант веры, там пануе цемра, маральны хаос і беспрынцыповасць, там пануе айцец ілжы.

Стратэгія і тактыка дыявала ў дачыненні да роду чалавечага – стварыць спачатку пустат у, каб потым можна было запоўніць яе чарнатой. З-за таго, што так шмат было толькі знешняй набожнасці ў Царкве з псіхалогіяй раба, які мае адзін талант, Бог папусціў у нашай Айчыне нашэсце бязбожнай ідэалогіі з усімі яе жахамі. А калі мы наеліся камунізму і зноў у тварылася пустэча, адбылося тое, чаму мы з'яўляемся сведкамі сёння: на месца атэізму прыходзіць сатанізм з успрыняццем і замацаваннем граху як нормы. Калі дом пусты, нячысты дух з сям'ю больш злымі духамі займае яго. Калі чалавек спіць, прыходзіць вораг і сее пустазелле (Мф.13:24-30).

Здабыць і памножыць свой талант – гэта значыць пайсці шляхам любві і прынесці плён Духу. Як часта на гэта нам бракуе сілаў, як часта мы становімся рабамі ў гэтым свеце і працуем на карысць свет у гэтага таму, што нам не хапае веры ў Любоў Божую. Нам бракуе веры, што наш талант ёсць і можа быць памножаны ў любых акалічнасцях : і пры дрэнным здароўі, і пры дрэнным дастатку, і пры неспрыяльных акалічнасцях, і тады, калі людзі нас падводзяць, падманваюць, зневажаюць, гоняць.

Да апраўдання жыцця праз памнажэнне таланта веры заклікае нас Гасподзь. Ад памнажэння дару веры залежыць буду чае нашай Айчыны і ўсяго свет у. Як жа павялічыць гэты дар Божы? Талант веры, які дапамагае знайсці сэнс у жыцці і напаўняе яго станоў чым зместам, памнажаецца дзейсным саюзам сэрца, думкі і волі чалавека з Хрыстом, барацьбой усярэдзіне нас і звонку за Справу Хрыстову ў свеце; ён памнажаецца дабрадзейным жыццём, подзвігам нашага ўзыходжання да Хрыста, якое немагчыма без нашага самаахвярнага служэння тым, хто знаходзіцца побач з намі.

Сёння мы чулі словы апостала Паўла: ён гаварыў пра тое, як павінен чалавек жыць, што ён не павінен баяцца ні ганенняў, ні паку таў, ні паклёпаў. Нават калі яго будуць лічыць ашуканцам, нават калі яго будуць лічыць ужо загінуўшым, – ён усё роўна павінен жыць у адпаведнасці з запаведзямі Божымі, ён усё роўна павінен быць верным Богу. Вось гэта і значыць для нас з вамі несці свой крыж , пераадольваючы ўсё перашкоды; гэта і значыць для нас памнажаць свой талант, быць таленавітымі, а не просто здольнымі на тыя або іншыя карысныя справы ў гэтым свеце.

Мы бачым радасць тых, хто звяртаецца да Госпада, і радасць Госпада. Гэта Пасха Гасподня і радасць святых. Хрыстовы мучанікі, прападобныя і ўсе святыя паказваюць Госпаду свае раны і прынесены імі плён веры як сведчанне вернасці Яму. «Пакажы мне веру ад спраў тваіх», – гаворыць Гасподзь, і Ён з любоўю ўзнагароджвае іх.

«Час бяжыць імкліва, як рака цячэ, – гаворыць праслаўлены не так даўно сербскі свяціцель Мікалай Веліміравіч, – і ху тка, я паў тараю, – гаворыць ён, – ху тка наст упіць канец усяго». Ніхто не зможа вярнуцца назад з Вечнасці, каб узяць тое, што ён забыў т у т, на зямлі, і зрабіць тое, што ён не зрабіў. Таму будзем спяшацца ўжываць дары, атрыманыя намі ад Бога, для набыцця вечнага жыцця. У чым няхай дапаможа кожнаму з нас Хрыстос. Амінь.


"Пропаведзі". Архіепіскап Арцемій (Кішчанка)