Калядкі

Адной са старадаўніх народных традыцый святкавання Раства Хрыстовага на нашай зямлі з’яўляецца спяванне калядных песень – калядак. Іх пачыналі спяваць на Куццю – вечар перад Раством, і працягвалі да свята Хрышчэння Гасподняга (Вадохрышча). Увесь гэты перыяд таксама называўся Каляды. Адна з версій паходжання слова «каляды» агучваецца М.В.Гогалем у аповесці «Ноч перад Раством», дзе аўтар паведамляе пра тое, што гэта слова паходзхіць ад нейкага дзеда Каляды, якога людзі прымалі за  бога. Навукова-гістарычнае тлумачэнне паходжання калядак хаваецца, перад усім, у імкненні пераадолець паганскія вераванні, якія ўсё яшчэ існавалі ў народзе. Дзеля гэтага народным традыцыям надаваўся хрысціянскі сэнс.

Звычайна каляднікі хадзілі па дварах у калядныя вечары і віншавалі гаспадароў, спяваючы калядныя песні пад вокнамі хат. Менавіта падчас калядных песнапенняў з’явілася яшчэ адна традыцыя – праяўляць дабрачыннасць. З каляднікамі гаспадары хаты дзяліліся ўсялякага роду ежай – хлебам, каўбасамі, салам. Заможныя людзі і шляхта дзяліліся з беднымі сваімі даходамі.

Традыцыя калядных песнапенняў у Беларусі ўжо амаль страчаная. Але трэба не забывацца на яе, а аднаўляць, святкуючы Раство Хрыстова, як рабілі гэта нашыя набожныя продкі. Таму з радасцю размяшчаем прыгожую сучасную калядку і раім праспяваць яе разам з роднымі і блізкімі.

ЦІХАЯ НОЧ
(Музыка - Франц Грубэр
Словы - Ёзэф Мор
Пераклад Наталлі Арсеньевай)

Ціхая ноч, святая ноч!
Спіць усё, сніць даўно.
Толькі Маці Святая ўсцяж
ціха ў яслях люляе Дзіця:
«Спі, Сыночак малы,
Спі, Сыночак малы!»

А ўгары ўсё гарыць
Серабром зорных крыг.
Хор анёлаў пяе пастухом
Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,
Светлай песняй хвалы
Славяць Збаўцу Зямлі.

Ціхая ноч, святая ноч,
У родны край завітай,
Людзям сум і тугу разгані,
Хай жа цешацца ў гэтыя дні,
Ў ціхую, святую ноч,
Ў ціхую, святую ноч!

 

Александр БАБУК


Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)