25 сакавіка. Панядзелак.

Панядзелак, бадай, самы спакойны дзень у жыцці святара, калі, канешне, не здарыцца нешта экстраннае. Вось і сёння была мажлівасць крыху адпачыць, сканцэнтравацца і спланаваць накірункі дзейнасці на гэты тыдзень. Але спачатку для размінкі адзін з самых прыемных для мяне заняткаў – вывучэнне старажытнагрэчаскай мовы. Пераклад тэксту пра тое, як мужна трыста спартанцаў змагаліся з шматлікім войскам Ксеркса Персідскага і мужна па-геройску загінулі.


У Каложы людзей сёння было не многа. Ранкам экскурсія дзяцей з дзявятай гімназіі. Хуценька зайшлі і хуценька выйшлі. Настаўнікі спяшаліся. Але ўсё роўна крышку паразмаўлялі з дзецьмі. Затым была група дзяцей і дарослых з Масквы. З вялікім інтарэсам знаёміліся з храмам. Цікавіліся дэталямі і гісторыяй. У Беларусі ўпершыню. Мне здаецца добра, што пачалі знаёмства з краінай з Гродна. Тут напэўна болей аўтэнтычнай Беларусі, чым на ўсходзе краіны, дзе бальшавікі паспелі даўжэй папрацаваць.

Пасля абеду праца над вучэбнымі праграмамі для духоўных акадэміі і семінарыі. Вечарам спачатку сяброўская размова з рэдактарам епархіальнай газеты Дзмітрыем Паўлюкевічам і ягонай жонкаю Святланаю. Вялікі ім дзякуй за смачную вячэру. А затым ужо інтэрв’ю для епархіальнай газеты. Чытайце у бліжэйшым нумары газеты.

Такім быў наш дзень,

З пажаданнем Божай міласці,
Пратаіерэй Георгій Рой


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)