Узлюбленыя ў Госпадзе Праасвяшчэнныя архіпастыры, пачэсныя айцы, богалюбівыя інакі і інакіні, дарагія браты і сёстры, усе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!
У цяперашнія дні радаснай і светлай урачыстасці ва ўсіх храмах гучыць натхнёны заклік канона Ражджаства Хрыстовага: «Хрыстос нараджаецца — слаўце! Хрыстос з нябёсаў — сустракайце!» Будзем благагавейна, з малітвай, слухаць гэтыя словы, прысутнічаючы на святочным богаслужэнні і малітоўна ўспамінаючы тых, хто цяпер знаходзіцца па-за царкоўнымі сценамі, там, дзе заспелі іх жыццёвыя абставіны. Усе разам услед за Евангельскімі мудрацамі, скіраваныя Віфлеемскай зоркай да ясляў Богадзіцяці, прынясём Госпаду нашаму Іісусу Хрысту дары сваёй любові, адкрываючы Яму напоўненыя верай і адданасцю сэрцы. Бо ўсіх нас у гэтыя святочныя дні аб'ядноўвае невымоўная радасць аб Народжаным Спасіцелю свету.
Падрабязней...