Фестываль «Браты-Зімой 2013»

3-10 лютага 2013 года па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавысскага, старшыні Аб'яднання моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Гродне пройдзе праваслаўны моладзевы міжнародны фестываль «Браты-Зімой 2013».

Выступленні цікавых людзей, міні-гутаркі, майстар-класы, экскурсіі, хросны ход, ролевая гульня, бал, інтэрактыўны тэатр, фестывальныя выступленні ўдзельнікаў і гасцей, а таксама зімовыя гульні і шмат сюрпрызаў чакае вас на фестывалі!

Кошт удзелу (уключае ў сябе пражыванне і харчаванне на камфартабельнай базе, трансфер вакзал-база-вакзал у дзень заезду і ад'езду): 95 еўра альбо 3800 расійскіх рублёў.

Рэгістацыя пачалася 10 снежня і прадоўжыцца да 20 студзеня 2013 года.

На тэрыторыі правядзення фестывалю забаронена ўжыванне алкаголю ў любой яго праяве. Для курцоў будзе адведзена адмысловае месца. Парушальнікі панясуць пакаранне, аж да просьбы пакінуць лагер.

Просім памятаць, што Вы едзеце не на тусоўку, а на мерапрыемства з пэўным раскладам і парадкамі, якое рыхтуецца вялікай колькасцю людзей спецыяльна для Вас! Цэнтральная мэта фестывалю - адукацыйная.

Больш падрабязна пра фестываль і запіс на ўдзел у ім на сайце zima.bratia.ru


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)