Сайт царквы ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых

Запрацаваў сайт прыхода ў гонар Усіх Беларускіх Святых svbs.by. Прыемны і зручны рэсурс на рускай мове, на якім можна азнаёміцца з гісторыяй і сучасным жыццём храма. Тыя, хто жадае наведаць богаслужэнні гэтага храма, паспавядацца і прычасціцца Святых Хрыстовых Тайн, павянчацца ці пахрысціць сваё дзіця ў гэтым храме, могуць знайсці карысную інфармацыю як пра непасрэдна службы і таінствы, так і азнаёміцца з раскладам іх правядзення.

На сайце ёсць інфармацыя пра царкоўную грамаду, якая дзейнічае пры царкве, а менавіта пра брацтва ў гонар прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага і пра сястрыцтва ў імя мучаніц Надзеі, Веры,  Любові і маці іхняе Сафіі.

На прыходзе дзейнічае нядзельная школа, і інфармацыя пра яе даступная на сайце. Таксама на сайце можна даведацца пра існуючы пры храме Усіх Беларускіх Святых хор, дарэчы, акрамя кліраснага на прыходзе дзейнічае яшчэ і дзіцячы хор, які ўтварыўся з навучэнцаў і выпускнікоў нядзельнай школы. Прыемным момантам ў напаўненні сайта з'явіўся раздзел "Малітвы", у якім можна пачытаць чатыры Евангеллі і Малітваслоў па-беларуску.


Такім чынам, на сенняшні дзень праваслаўны Гродна прадстаўлены ў інтэрнэце наступнымі рэсурсамі:


Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)