Іерэй Ігар Данільчык разам с прадстаўнікамі Гродзеншчыны прыняў удзел у Ражджэственскіх чытаннях

Па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла 24-26 студзеня 2018 года ў Маскве прайшлі XXVI Міжнародныя Ражджэственскія адукацыйныя чытанні «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва».

На сённяшні дзень Міжнародныя Ражджэственскія адукацыйныя чытанні - найбуйнейшы царкоўна-адукацыйны форум, унікальная па значнасці з'ява ў сферы адукацыі, культуры, сацыяльнага служэння, духоўна-маральнай асветы, патрыятычнага выхавання, і іншых значных накірункаў царкоўнага і грамадскага жыцця. У лік найважнейшых задач Чытанняў уваходзяць развіццё праваслаўнай адукацыі, духоўна-маральная асвета грамадства, асэнсаванне праблем навукі і культуры з пункту гледжання праваслаўнага светаўспрымання, пашырэнне супрацоўніцтва Царквы і дзяржавы ў сферы адукацыі.

Урачыстае адкрыццё XXVI Міжнародных Ражджэственскіх адукацыйных чытанняў адбылося ў сераду 24 студзеня 2018 года ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы. Цырымонія закрыцця Чытанняў прайшла 26 студзеня 2018 года ў Залі Царкоўных Сабораў Храма Хрыста Спасіцеля.

У працы XXVI Міжнародных Ражджэственскіх адукацыйных чытанняў «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва» прымала ўдзел дэлегацыя Гроднзенскай епархіі, якую па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавысскага, узначаліў  святар Ігар Данільчык – кіраўнік епархіяльнага аддзела рэлігійнай адуукацыі і катэхізацыі. Прадстаўнікі Гродзенскай епархіі прадставілі ўвазе ўдзельнікаў наступныя даклады, якія выклікалі вялікую цікаўнасць у слухачоў:

«Антрапалагічныя рызыкі сучаснай цывілізацыі» (дакладчык – дацэнт кафедры філасофіі педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат філасофскіх навук Сямернік Сняжана Здзіславаўна);

«Праект«Цёплыя кнігі» як сродак духоўна-маральнага станаўлення асобы падлетка» (дакладчыкі – намеснік начальніка цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай працы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ківлюк Людміла Анатольеўна і метадыст навукова-метадычнага кабінета  аддзела адукацыі, спорта і турызма адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Бандарчук Алена Яўгеньеўна);

«Бібліятэкатэрапія ў працы з педагогамі ўстаноў дашкольнай адукацыі і бацькамі дашкольнікаў» (дакладчык - кіраўнік Гродзенскага абласнога рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні дашкольнікаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа Рэзнік Святлана Валяр'янаўна).


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)