24 сакавіка. Перамога Праваслаўя

Вітаю Вас браты і сёстры і віншую са святам Перамогі Праваслаўя!

Часта, вельмі часта людзі здзіўляюцца: “Як вы можаце быць перакананыя ў сваёй праваце? Усё адносна. Абсалютнай ісціны не існуе”. Не, кажам мы. Калі існуе Адзіны Ісціны Бог, існуе і адзіная ісціна. Гэта праўда ў кожнага свая, а ісціна яна адна, як Адзіны Бог. Несумненна ў сілах Творцы Сусвету захаваць гэтую ісціну і сярод рода людзкога. Вось мы і стаім на тым, што вера наша ідзе ад Хрыста і апосталаў, ад айцоў царквы і святых. І Гасподзь даверыў цяпер нам з вамі берагчы гэтую ісціну і перадаць яе іншым.

Для нашага горада звышактуальная тэма суадносін праваслаўя і каталіцтва. Сённяшняе свята, патрэбна адзначыць, мае аднолькавае дачыненне як да праваслаўных так і да каталікоў. Яно было усталявана тады, калі ўсходняе і заходняе хрысціянства складалі адзіную Царкву Хрыстову. Гэта Перамога агульнахрысціянскай апостальскай веры. Мы праваслаўныя і засталіся на гэтых пазіцыях. На жаль нашыя браты каталікі вырашылі ісці далей. І калі гаварыць пра вяртанне да адзінства, то гэта сапраўды павінна быць вяртанне да той агульнай веры, за якую змагаліся і хрысціяне лацінскай традыціі і традыцыі візантыйскай.

Сёння быў той самы нядзельны дзень, калі нашая грамада збіраецца у найбольшым сваім складзе. І гэта сапраўдная радасць, калі мы бачым адзін аднаго, як сям’ю дзяцей нашага Нябеснага Айца. Сённяшняе Евангелле пра дзіўную сустрэчу Нафанаіла і Хрыста. Аб гэтым была мая першая пропаведзь. (Калі не былі на Літургіі глядзіце відэаролік).

Пасля Літургіі патрэбна было спяшацца ў Сабор, дзе наш архіпастыр уладыка Арцемій узначаліў чын Праваслаўя. Прыгожае і сэнсоўна насычанае набажэнства. Натхнёныя і вострыя словы Уладыкі. Размовы і ўзаемныя віншаванні братоў-святароў.

Увечары пасія – асаблівае поставае набажэнства, на якім чытаецца акафіст страсцям Хрыстовым і страстное Евангелле. Да глыбінь душы кранула сёння мяне наша супольная вячэрняя малітва і прадстаянне перад Галгофай, тэксты малітваў і Евангелле.

Такім быў наш дзень,
ваш святар Георгій Рой


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)