Каложскі дыярыуш. 15.11.13

Дзень выдаўся не багатым  на падзеі і ўражанні.  Самае яскрывае – Літургія.  Чытанне Евангелля пра цуд памнажэння хлябоў і насычэння тысяч людзей.  За апошні час гэта ўжо трэці раз, калі я прапаведую, або тлумачу гэты тэкст. Перад казаннем адчуванне таго, што буду ізноў паўтарацца. Так і было ў пачатку, але потым прыйшло натхненне. Галоўная думка – калі ты голад да Божага Слова і праўды Яго ставіш на першае месца, як тыя людзі, што пайшлі у пустыню за Хрыстом, каб пачуць Яго, то і Гасподзь, у сваю чаргу, не забудзецца і пра твае зямныя патрэбы.

Ўвогуле разважаў сёння пра чытанне Евангелля за Літургіяй. Мне падаецца такі праблемай, што з году ў год за нядзельнай літургіяй мы чытаем і тлумачым адны і тыя ж евангельскія тэксты. Астатнія тэксты застаюцца неяк па-за ўвагай, а гэтыя ўжо ўсім добра вядомыя. Было б ня блага зрабіць лекцыянарый больш рухомым.

Дзень прайшоў за мноствам малых спраў. Вечарам лекцыя для хросных бацькоў. Здаецца кантакт з аўдыторыяй адбыўся. І, здаецца, мяне зразумелі.

На днях набылі з сынам настольны хакей. Цяпер зацята гуляемся. Сёння мне не пашанцавала. Прайграў з лікам 4-6. Захоплівае і мяне і сына… А да хакея яшчэ і лато набылі, паколькі жонка з дочкою застюцца па-за хакейных баталій.

С пажаданнем  добрых выходных,

Святар Георгій Рой