Казанне настаяцеля на Евангельскае чытанне ў Нядзелю Перамогі Праваслаўя

Сёння наша Царква адзначае Нядзелю Перамогі Праваслаўя. На літургіі мы чулі словы з Евангелля паводле Іаана. Узгадаем жа яшчэ раз гэтыя вершы з 43-га па 51-ы 1-га раздзела і паслухаем казанне настаяцеля Каложскай царквы айца Георгія.

 

43 На другі дзень захацеў Ён ісці ў Галілею; і знахо́дзіць Філіпа і кажа яму: ідзі за Мною.

44 Філіп жа быў з Віфсаі́ды, з горада Андрэя і Пятра.

45 Знаходзіць Філіп Нафана́іла і кажа яму: мы знайшлі Таго, пра Каго пісалі Маісей у законе і прарокі, Іісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэ́та.

46 І сказаў яму Нафана́іл: ці можа з Назарэ́та быць што добрае? Філіп кажа яму: ідзі і паглядзі́.

47 Убачыў Іісус Нафана́іла, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: вось, сапраўды́, Ізраільця́нін, у якім няма крываду́шнасці.

48 Кажа Яму Нафана́іл: адкуль Ты мяне ведаеш? У адказ Іісус сказаў яму: перш, чым паклі́каў цябе Філіп, калі ты быў пад смако́ўніцаю, Я бачыў цябе.

49 Нафана́іл адказаў Яму: Равві́! Ты Сын Божы, Ты Цар Ізра́ілеў.

50 У адказ Іісус сказаў яму: ты верыш, бо Я сказаў табе: “Я бачыў цябе пад смако́ўніцаю”; убачыш бо́льшае за гэта.

51 І кажа яму: праўду, праўду кажу вам: з гэтага часу ўба́чыце неба раскры́тае і ангелаў Божых, што ўзыхо́дзяць і сыхо́дзяць да Сы́на Чалавечага.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)