Евангельскае чытанне. Вылячэнне спаралізаванага. Сын Чалавечы ёсць Бог, які можа дараваць грахі

Евангелле паводле Марка 2:1–12. – Зачала 7
[Вылячэнне спаралізаванага]

 

І, калі праз некаторы час прыйшоў Ён зноў у Капернау́м праз некалькі дзён, і чу́тна стала, што Ён у доме. І адразу сабра́лася многа народу, так што не ўмяшчаліся ўжо і пры дзвярах, і Ён казаў ім слова.  І прыйшлі да яго са спаралізава́ным, якога трымалі на руках чацвёра;  і, не ма́ючы як наблі́зіцца да Яго з-за натоўпу, яны разабралі дах над тым месцам, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, апусці́лі ў яе пасцель, на якой ляжаў спаралізава́ны. І, убачыўшы веру іх, Іісус кажа спаралізава́наму:

«Cы́не , адпускаюцца твае грахі!»

Сядзелі ж тут некаторыя з кніжнікаў і разважа́лі ў сэ́рцах сваіх: што́ Ён гэтак блюзне́рыць? хто можа адпускаць грахі, акрамя аднаго Бога? І адразу Іісус, спазна́ўшы духам Сваім, што яны так разважа́юць у сабе, кажа ім:

«Што́ гэта вы разважа́еце ў сэ́рцах вашых? што лягчэй? сказаць спаралізава́наму: “адпускаюцца твае грахі” ці сказаць: “устань, і вазьмі пасцель тваю, і хадзі”?»

Але каб вы ведалі, што ма́е ўла́ду Сын Чалавечы на зямлі адпуска́ць грахі, — кажа спаралізава́наму:

«Табе кажу: устань, і вазьмі пасцель тваю, і ідзі ў дом твой.»

І адразу ўстаў той, і, узяўшы пасцель, выйшаў перад усімі, так што здзіўля́ліся ўсе і сла́вілі Бога, ка́жучы: ніколі такога мы не бачылі.

І, калі праз некаторы часпрыйшоў Ён зноў уКапернау́мпраз некалькі дзён, ічу́тна стала, што Ён удоме.Іадразу сабра́лася многа народу, так што не ўмяшчаліся ўжо іпры дзвярах, іЁн казаў ім слова.  Іпрыйшлі да яго са спаралізава́ным, якога трымалі на руках чацвёра;  і,нема́ючы як наблі́зіцца да Яго з-за натоўпу, яны разабралі дах над тым месцам, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, апусці́лі ў яе пасцель, на якой ляжаў спаралізава́ны. І, убачыўшы веру іх, Іісус кажа спаралізава́наму:

“сы́не, адпускаюцца твае грахі

Сядзелі ж тут некаторыя з кніжнікаў і разважа́лі ў сэ́рцах сваіх: што́ Ён гэтак блюзне́рыць? хто можа адпускаць грахі, акрамя аднаго Бога? І адразу Іісус, спазна́ўшы духам Сваім, што яны так разважа́юць у сабе, кажа ім:

што́ гэта вы разважа́еце ў сэ́рцах вашых? што лягчэй? сказаць спаралізава́наму: “адпускаюцца твае грахі” ці сказаць: “устань, і вазьмі пасцель тваю, і хадзі”?

Але каб вы ведалі, што ма́е ўла́ду Сын Чалавечы на зямлі адпуска́ць грахі, — кажа спаралізава́наму:

табе кажу: устань, і вазьмі пасцель тваю, і ідзі ў дом твой.

І адразу ўстаў той, і, узяўшы пасцель, выйшаў перад усімі, так што здзіўля́ліся ўсе і сла́вілі Бога, ка́жучы: ніколі такога мы не бачылі.