Апостальскае чытанне на сёння і тлумачэнне

Пасланне ап. Паўла да Яўрэяў 1:10–2:3. – Зачала 304
[Перавага людзей над анёламі]

"У пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы - справа рук Тваіх; яны загінуць, а Ты застанешся вечна; і ўсе спарахнеюць, нібы вопратка, і як адзенне згарнеш іх, і зменяцца; але Ты той самы і гады Твае не скончацца."
(Псалом 101:26-28)

Больш за тое, ці калі-небудзь  каму з анёлаў сказаў Бог:

"Сядзі праваруч Мяне
пакуль пакладу Тваіх ворагаў
падножжам нагам Тваім"?
(Псалом 109:1)

Ці ж ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэнне тым, якія маюць атрымаць у спадчыну спасенне?

Таму мы павінны быць асабліва ўважлівыя да чутага, каб не аднясло нас цячэннем, бо, калі праз анёлаў абвешчанае слова [старазапаветнага Закону] было цвёрдае, і ўсякі пярэступ і непаслухмянасць мелі справядлівую адплату, дык як мы [людзі Новага Запавету] здолеем пазбегнуць [пакарання], не дбаўшы пра вялікае выратаванне, якое, спачатку абвешчанае Госпадам, было ў нас умацавана тымі, якія чулі ад Яго [вучнямі]?

Кароткі каментар.

Калі раней кара гняла непаслушэнцаў «старога» («устарэлага» і адмененага для хрысціян) Маісеевага Закону, абвешчанага, згодна з іудэйскай традыцыяй, праз ангелаў, – то наколькі страшнейшае адпадзенне ад Новаго Саюза (Запавета), заключанага назаўжды з усім чалавецтвам Самім Сынам Божым! Сын Божы пераўзыходзіць ангелаў не толькі тым, што Ён – Бог, але і тым, што з'яўляючыся дасканалым Богам, Ён стаў праз уцялесненне дасканалым Чалавекам. Гэта ж не хтосьці з вярхоўных ангелаў і нават не ўвесь ангельскі сбор, але менавіта слабы зямны чалавек быў выбраны любячым Богам зрабіцца адначасова і мэтаю, і сродкам спасення ўсяго Сусвету! Затым аўтар Паслання да Яўрэяў кажа, што не ангелам, але менавіта чалавеку падпарадкаваў Бог будучы ператвораны Сусвет, як пра гэта ў прароцкім захапленні абвяшчаў боганатхнёны Псалмапеўца (Пс 8:5–7). Знізіўшы Сябе перад ангеламі ва ўцялесненні – калі чалавек быў схільным да граху і смерці, і вызваліўшы яго з гэтага рабства Сваёй смерцю і ўваскрасеннем, - Іісус Хрыстос быў увенчаны Айцом славай і гонарам. Ён перамог «смерцю смерць»; Ён – Правадыр нашага збаўлення, пасвячоны на гэта служэнне Сваім Айцом праз пакуты. Праз гэта праслаўлены Богачалавек прывёў ў славу ўвесь адноўлены Ім у першапачатковай годнасці род чалавечы.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)