Казанне ў нядзелю 27 кастрычніка

 

Евангелле паводле Лукі, 8:5-15.

Калі ж сабралася мноства народу із усіх гарадоў папрыходзілі да Яго, Ён сказаў прытчай:

5. выйшаў сейбіт сеяць насенне сваё; і калі сеяў, адно ўпала пры дарозе і было патаптана, і птушкі нябесныя падзяўблі яго; 6. а іншае ўпала на камень і, узышоўшы, засохла, бо не мела вільгаці; 7. а іншае ўпала ў церні, і выраслі церні і заглушылі яго; 8. а іншае ўпала на добрую зямлю і, узышоўшы, урадзіла плод у сто крат. Сказаўшы гэта, Іісус заклікаў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!

9. Вучні ж Яго пыталіся ў Яго, кажучы: што б значыла прытча гэтая?

10. Ён жа сказаў: вам дадзена ведаць тайны Царства Божага, а астатнім — у прытчах, каб яны бачачы не бачылі і чуючы не разумелі. 11 Вось што значыць прытча гэтая: насенне ёсць слова Божае; 12. і якое пры дарозе — гэта тыя, што слухаюць, але потым прыходзіць дыявал і забірае слова з сэрцаў іх, каб не ўверавалі яны і не спасліся; 13. а якое на камень ўпала — гэта тыя, што, пачуўшы, з радасцю прымаюць слова, але яны не маюць кораня і да часу веруюць, а ў час выпрабавання адпадаюць; 14. а што ўпала ў церні — гэта тыя, што пачулі, але турботамі, багаццем і ўцехамі жыццёвымі на шляху сваім заглушаюцца і не даюць плёну; 15. а што на добрай зямлі — гэта тыя, што, пачуўшы слова, захоўваюць яго ў шчырым і добрым сэрцы і даюць плод у цярплівасці.

Сказаўшы гэта, Іісус заклікаў: хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)