Казанне ў нядзелю 3 лістапада

   

Евангелле паводле Лукі, 16:19-31.

Адзін чалавек быў багаты і апранаўся ў парфіру і вісон, і кожны дзень раскошна банкетаваў. І быў адзін убогі, імем Лазар, які ляжаў перад варотамі яго, пакрыты язвамі, і хацеў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багача; а яшчэ і сабакі, прыходзячы, лізалі язвы яго.

І сталася, што памёр убогі і аднесены быў Ангеламі на лона Аўраамава; памёр і багаты, і пахавалі яго; і ў пекле, будучы ў муках, узняў вочы свае і ўбачыў здалёк Аўраама і Лазара на лоне яго; і, ўсклікнуўшы, сказаў: ойча Аўрааме, змілуйся нада мною і пашлі Лазара, каб ён абмакнуў канец пальца свайго ў ваду і астудзіў язык мой, бо я пакутую ў полымі гэтым. Аўраам жа сказаў: дзіця! успомні, што ты атрымаў добрае сваё ў жыцці сваім, а Лазар гэтак жа ліхое; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты пакутуеш; і звыш усяго гэтага паміж намі і вамі прорва вялікая ўстаноўлена, каб тыя, што хочуць перайсці адсюль да вас, не маглі, і каб адтуль да нас не пераходзілі.

Тады сказаў ён: прашу цябе, ойча, пашлі яго ў дом бацькі майго, бо ў мяне пяць братоў, няхай ён засведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца мучэння. Кажа яму Аўраам: яны маюць Маісея і прарокаў; няхай слухаюць іх. А той сказаў: не, ойча Аўрааме, але калі хто з мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца. Ён жа сказаў яму: калі Маісея і прарокаў не слухаюць, то, калі б хто і з мёртвых уваскрэс, не павераць.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)