Казань у нядзелю 10 лістапада

Евангелле паводле Лукі, 8:26-39.

І прыплылі ў зямлю Гадарынскую,  што насупраць Галілеі.

Калі ж Ён выйшаў на зямлю, сустрэў Яго нейкі чалавек з горада, апантаны дэманамі з даўняга часу, і адзення не насіў ён, і ў доме не жыў, а ў магільных пячорах. Убачыўшы Іісуса і закрычаўшы, ён упаў перад Ім і моцным голасам сказаў: што Табе да мяне, Іісусе, Сыне Бога Усявышняга? малю Цябе, не муч мяне. Таму што загадаў Іісус духу нячыстаму выйсці з чалавека; бо доўгі час той хапаў яго, і звязвалі яго ланцугамі і аковамі, і сцераглі; але ён разрываў путы, і дэман гнаў яго ў пустыні. І спытаўся ў яго Іісус, кажучы: як імя тваё? Той адказаў: легіён; бо многа дэманаў увайшло ў яго. І яны прасілі Іісуса, каб не загадаў ім ісці ў бездань.

Пасвіўся ж там вялікі статак свіней на гары; і папрасілі Яго дэманы, каб дазволіў ім увайсці ў іх. І дазволіў ім. І дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў свіней; і рынуўся статак з кручы ў возера і патануў.

Пастухі ж, убачыўшы, што здарылася, пабеглі ды абвясцілі ў горадзе і ў вёсках. І людзі выйшлі пабачыць, што здарылася; і прыйшлі да Іісуса і знайшлі, што чалавек, з якога выйшлі дэманы, сядзіць каля ног Іісуса адзеты і пры розуме; і спалохаліся. А тыя, хто бачыў, расказалі ім, як быў выратаваны апантаны. І прасіў Яго ўвесь люд краю Гадарынскага адысці ад іх, бо страхам вялікім былі яны ахоплены. І Ён, увайшоўшы ў лодку, вярнуўся.

А чалавек, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць з Ім. Але Іісус адпусціў яго, кажучы: вяртайся ў дом твой і расказвай, што зрабіў табе Бог. І ён пайшоў, абвяшчаючы па ўсім горадзе, што зрабіў яму Іісус.

 


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)