Нядзельная казань іерэя Ігара Данільчыка

Евангелле паводле Лукі, 8:41-56.

І вось прыйшоў чалавек,  імем Іаір, які быў старэйшынам сінагогі; і, упаўшы да ног Іісуса, ён прасіў Яго ўвайсці ў дом яго, бо ў яго была адзіная дачка, гадоў дванаццаці, і яна памірала. Калі ж Ён ішоў, народ напіраў на Яго. І жанчына, якая мела кровацячэнне ўжо дванаццаць гадоў, і патраціла на лекараў усю маёмасць ды ні ў аднаго не магла вылечыцца, падышоўшы ззаду, дакранулася да краю вопраткі Яго;

і адразу спынілася кровацячэнне ў яе. І сказаў Іісус: хто дакрануўся да Мяне? Калі ж адмаўляліся ўсе, казаў Пётр і тыя, што з ім: Настаўнік! народ абступіў Цябе і напірае, а Ты гаворыш: хто дакрануўся да Мяне? Але Іісус сказаў: дакрануўся нехта да Мяне, бо Я адчуў сілу, што выйшла з Мяне. Жанчына, убачыўшы, што не ўтаілася, дрыжучы, падышла і, упаўшы перад Ім, паведаміла Яму перад усім народам, з якой прычыны дакранулася да Яго і як ацалілася адразу. Ён жа сказаў ёй: мацуйся, дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі з мірам.

Яшчэ калі Ён гаварыў, прыходзіць нехта з дому старэйшыны сінагогі і кажа яму: памерла дачка твая, не турбуй ужо Настаўніка. Іісус жа, пачуўшы гэта, сказаў, звяртаючыся да яго: не бойся, толькі веруй, і яна будзе ўратавана. І, прыйшоўшы ў дом, Ён не дазволіў увайсці нікому, апрача Пятра, Іаана і Іакава, і бацькі дзяўчынкі і маці. Усе плакалі і рыдалі па ёй. Ён жа сказаў: не плачце, яна не памерла, а спіць. І насміхаліся з Яго, ведаючы, што яна памерла. Ён жа, выправадзіўшы ўсіх прэч і ўзяўшы яе за руку, усклікнуў, кажучы: дзяўчынка! устань. І вярнуўся дух яе, і паднялася адразу; і Ён загадаў даць ёй есці. І моцна ўразіліся бацькі яе. Ён жа загадаў ім не расказваць нікому пра тое, што адбылося.