Казань іерэя Ігара Данільчыка на нядзельнае евангельскае чытанне 24.11.2013

Евангелле паводле Лукі, 10:25-37.

І вось, устаў нейкі законнік   і, спакушаючы Яго, сказаў: Настаўнік! што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае?
Ён жа сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
Той жа сказаў у адказ: “узлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёю, і ўсёй сілаю тваёю, і ўсім разуменнем тваім”, і “бліжняга твайго, як самога сябе”.
Іісус сказаў яму: правільна ты адказаў; рабі гэта, і будзеш жыць.
Але той, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Іісусу: а хто мой бліжні?


На гэта Іісус сказаў: чалавек нейкі ішоў з Іерусаліма ў Іерыхон і трапіў да разбойнікаў, якія раздзелі яго і паранілі, і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога.  Выпадкова адзін святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, быўшы на тым месцы, падышоў і, убачыўшы, прайшоў міма. А нейкі Самаранін, што быў ў дарозе, натрапіў на яго і, ўбачыўшы яго, зжаліўся, і, падышоўшы, перавязаў раны яго, узліваючы алей і віно; і, пасадзіўшы яго на сваю жывёліну, прывёз яго ў гасцініцу і паклапаціўся пра яго; а на другі дзень, ад’язджаючы, дастаў два дынарыі і даў гаспадару гасцініцы, і сказаў яму: паклапаціся пра яго, а калі болей што патраціш, я, як вярнуся, аддам табе.
Каторы з гэтых трох, здаецца табе, быў бліжнім таму, хто трапіў да разбойнікаў?
Ён сказаў: той, што ўчыніў міласць яму. Сказаў жа яму Іісус: ідзі, і ты рабі гэтак.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)