Нядзельная казань іерэя Ігара Данільчыка 15 снежня 2013

Евангелле паводле Лукі, 18:18-27

І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, ка́жучы:

- Настаўнік Добры! што мне рабіць, каб унасле́даваць жыццё вечнае?

Сказаў жа яму Іісус:

- Чаму ты называеш Мяне добрым? ніхто не добры, толькі адзін Бог; ведаеш за́паведзі: “не пралюбадзе́йнічай, не забіва́й, не крадзь, не све́дчы лжы́ва, шануй бацьку твайго і маці тваю”.

Ён жа сказаў:

- Усё гэта захава́ў я з юна́цтва майго.

Пачуўшы гэта, Іісус сказаў яму:

- Яшчэ аднаго табе не хапа́е: усё, што маеш, прада́й і разда́й убогім, і будзеш мець скарб на небе, і прыходзь, і ідзі за Мною.

Ён жа, пачуўшы гэта, моцна засмуці́ўся, таму што быў вельмі багаты. Убачыўшы, што той моцна засмуці́ўся, Іісус сказаў:

- Як цяжка тым, хто ма́е багацце, увайсці́ ў Царства Божае! Бо лягчэ́й вярблюду прайсці́ праз іго́льнае ву́шка, чым багатаму ўвайсці́ ў Царства Божае.

І сказалі тыя, што чулі:

- Хто ж тады можа спасці́ся?

Ён жа сказаў:

- Ннемагчы́мае лю́дзям магчы́ма Богу.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)