Нядзельная казань протаіерэя Георгія Роя 22 снежня 2013 г.

Святое Евангелле паводле Лукі, 8:16-21.

Ніхто, запаліўшы свечку, не пакрывае яе пасудзінай або не ставіць пад ложак, а ставіць яе на падсвечнік, каб тыя, што ўваходзяць, бачылі святло. Бо няма нічога таемнага, што не стала б яўным, ні схаванага, што не стала б вядомым і не выявілася. Так што сачыце, як вы слухаеце; бо хто мае, таму дадзена будзе, а хто не мае, адымецца ў таго і тое, што ён думае, нібы мае.

І прыйшлі да Яго Маці і браты Яго, і не маглі даступіцца да Яго з-за натоўпу. І паведамілі Яму, кажучы: Маці Твая і браты Твае стаяць на дварэ і хочуць Цябе ўбачыць. Ён жа сказаў ім у адказ: Маці Мая і браты Мае — гэта тыя, што слухаюць слова Божае і выконваюць яго.