Нядзельнае казанне протаіерэя Аляксандра Балоннікава 29 снежня 2013 г.

Евангелле паводле Лукі, 14:16-24

16 Ён жа сказаў яму: адзін чалавек рабіў вялікую вячэру і паклікаў многіх; 17 і паслаў раба свайго ў час вячэры сказаць пакліканым: прыходзьце, бо ўжо гатова ўсё. 18 І пачалі ўсе, як адзін, прасіць прабачэння. Першы сказаў яму: я купіў поле, і мне трэба пайсці паглядзець яго; прашу цябе, прабач мне. 19 І другі сказаў: я купіў пяць пар валоў, і іду выпрабоўваць іх; прашу цябе, прабач мне. 20 І іншы сказаў: я ажаніўся і таму не магу прыйсці. 21 І, прыйшоўшы, раб той паведаміў гаспадару свайму гэта. Тады, разгневаўшыся, гаспадар дома сказаў рабу свайму: выйдзі хутчэй на вуліцы і завулкі горада і прывядзі сюды і ўбогіх, і калек, і сляпых, і кульгавых. 22 І сказаў раб: гаспадар! зроблена, як ты загадаў, і яшчэ месца ёсць. 23 І сказаў гаспадар рабу: выйдзі да дарог і загарадзяў і ўгавары прыйсці, каб напоўніўся дом мой. 24 Бо кажу вам, што ніхто з тых людзей пакліканых не пакаштуе маёй вячэры, бо многа пакліканых, але мала выбраных.