Нядзельнае казанне протаіерэя Георгія Роя 5 студзеня 2014 г.

Евангелле паводле Матфея 1:1-25

1 Кніга радаводу Іісуса Хрыста, Сына Давідавага, Сына Аўраа́мавага. 2 Аўраа́м нарадзі́ў Ісаа́ка; Ісаа́к нарадзі́ў Іа́кава; Іа́каў нарадзі́ў Іу́ду і братоў яго; 3 Іу́да нарадзі́ў Фарэ́са і За́ру ад Фама́ры; Фарэ́с нарадзі́ў Есро́ма; Есро́м нарадзі́ў Ара́ма; 4 Ара́м нарадзі́ў Амінада́ва; Амінада́ў нарадзі́ў Наасо́на; Наасо́н нарадзі́ў Салмо́на; 5 Салмо́н нарадзі́ў Вао́за ад Раха́вы; Вао́з нарадзі́ў Аві́да ад Ру́фі; Аві́д нарадзі́ў Іесе́я; 6 Іесе́й нарадзі́ў Давіда цара; Давід цар нарадзі́ў Саламо́на ад былой жонкі Уры́евай; 7 Саламо́н нарадзі́ў Раваа́ма; Раваа́м нарадзі́ў Аві́ю; Аві́я нарадзі́ў А́су; 8 А́са нарадзі́ў Іасафа́та; Іасафа́т нарадзі́ў Іара́ма; Іара́м нарадзі́ў Азі́ю; 9 Азі́я нарадзі́ў Іаафа́ма; Іаафа́м нарадзі́ў Аха́за; Аха́з нарадзі́ў Езекі́ю; 10 Езекі́я нарадзі́ў Манасі́ю; Манасі́я нарадзі́ў Амо́на; Амо́н нарадзі́ў Іасі́ю; 11 Іасі́я нарадзі́ў Іаакі́ма; Іаакі́м нарадзі́ў Іехані́ю і братоў яго, падчас перасялення вавілонскага. 12 Пасля ж перасялення вавілонскага Іехані́я нарадзі́ў Салафіі́ля; Салафіі́ль нарадзі́ў Зарава́веля; 13 Зарава́вель нарадзі́ў Авіу́да; Авіу́д нарадзі́ў Еліакі́ма; Еліакі́м нарадзі́ў Азо́ра; 14 Азо́р нарадзі́ў Садо́ка; Садо́к нарадзі́ў Ахі́ма; Ахі́м нарадзі́ў Еліу́да; 15 Еліу́д нарадзі́ў Елеаза́ра; Елеаза́р нарадзі́ў Матфа́на; Матфа́н нарадзі́ў Іа́кава; 16 Іа́каў нарадзі́ў Іо́сіфа, мужа Марыі, ад Якой нарадзі́ўся Іісус, Якога называюць Хрыстос. 17  І вось, усіх пакале́нняў ад Аўраа́ма да Давіда чатырна́ццаць пакале́нняў; і ад Давіда да перасяле́ння вавілонскага чатырна́ццаць пакале́нняў; і ад перасяле́ння вавілонскага да Хрыста чатырна́ццаць пакале́нняў. 18 Нараджэ́нне Іісуса Хрыста  было́ так: пасля́ зару́чын Маці Яго Марыі з Іосіфам, перш чым сышлі́ся яны, вы́явілася, што Яна ма́е ва ўло́нні ад Духа Святога. 19 А Іосіф, муж Яе, бу́дучы праведным і не жада́ючы знясла́віць Яе, хацеў упо́тай адпусці́ць Яе. 20  Калі ж задумаў ён гэта, — вось, Ангел Гасподні ў сне яві́ўся яму і сказаў: Іосіфе, сыне Давідаў! не бойся прыня́ць Марыю, жонку тваю; бо заро́джанае ў Ёй ёсць ад Духа Святога. 21 І наро́дзіць Сына, і дасі́ Яму імя́: Іісус; бо Ён зба́віць людзей Сваіх ад грахоў іх. 22 А ўсё гэта ста́лася, каб збыло́ся ска́занае Госпадам праз прарока, які кажа: 23 “Вось, Дзева ва ўло́нні зачне́ і наро́дзіць Сына, і даду́ць Яму імя́: Эману́іл, што азнача́е: з намі Бог”. 24 Уста́ўшы ад сну, Іосіф зрабіў, як загада́ў яму Ангел Гасподні, і прыня́ў жонку сваю, 25 і не знаў Яе, пакуль нарадзіла Сына Свайго першароднага, і ён даў Яму імя́: Іісус.