Нядзельная казань протаіерэя Георгія Роя 2 лютага 2014 г.

Евангелле паводле Лукі, ХІХ:1-10

1 І ўвайшоўшы, Ён праходзіў  праз Іерыхон.
2 І вось чалавек, званы імем Закхей, які быў начальнік мытнікаў і быў багаты,
3 імкнуўся ўбачыць Іісуса, хто Ён, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малы ростам;
4 і, забегшы наперад, узлез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць.
5 І калі прыйшоў Іісус на гэтае месца, то, паглядзеўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхей! хутчэй злазь, бо сёння ў доме тваім належыць Мне быць.
6 І той паспешна злез і прыняў Яго з радасцю.
7 І ўсе, убачыўшы гэта, наракалі, кажучы: да грэшнага чалавека зайшоў Ён.
8 Закхей жа, устаўшы, сказаў Госпаду: вось, палову маёмасці маёй, Госпадзі, я дам убогім, і калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш.
9 Сказаў яму Іісус: сёння настала спасенне дому гэтаму, таму што і ён — сын Аўраамаў;
10 бо Сын Чалавечы прыйшоў, каб знайсці і спасці тое, што загінула.