Нядзельнае казанне протаіерэя Аляксандра Балоннікава 9 лютага 2014 г.

Евангелле паводле Лукі, XVIII, 10-14.

Два чалавекі ўвайшлі ў храм памаліцца: адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам у сабе так: Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі — рабаўнікі, няправедныя, распуснікі, або як гэты мытнік: пашчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што набываю. Мытнік жа, стоячы воддаль, не смеў і вачэй узняць да неба, а біў сябе ў грудзі, кажучы: Божа! будзь міласцівы да мяне, грэшнага. Кажу вам, што гэты пайшоў у дом свой больш апраўданы, чым той: бо кожны, хто ўзвышае сябе, будзе прыніжаны, а хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны.